сі́нтэз
(гр. synthesis = злучэнне, спалучэнне)
1) даследаванне з’яў у іх адзінстве і ўзаемнай сувязі частак, абагульненне, звядзенне дадзеных у адзінае цэлае (параўн. аналіз 1);
2) атрыманне складаных хімічных злучэнняў з больш простых (напр. с. бялкоў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сі́нтэз-гру́па
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сі́нтэз-гру́па |
сі́нтэз-гру́пы |
| Р. |
сі́нтэз-гру́пы |
сі́нтэз-гру́п |
| Д. |
сі́нтэз-гру́пе |
сі́нтэз-гру́пам |
| В. |
сі́нтэз-гру́пу |
сі́нтэз-гру́пы |
| Т. |
сі́нтэз-гру́пай сі́нтэз-гру́паю |
сі́нтэз-гру́памі |
| М. |
сі́нтэз-гру́пе |
сі́нтэз-гру́пах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сі́нтэз-га́з
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сі́нтэз-га́з |
сі́нтэз-га́зы |
| Р. |
сі́нтэз-га́зу |
сі́нтэз-га́заў |
| Д. |
сі́нтэз-га́зу |
сі́нтэз-га́зам |
| В. |
сі́нтэз-га́з |
сі́нтэз-га́зы |
| Т. |
сі́нтэз-га́зам |
сі́нтэз-га́замі |
| М. |
сі́нтэз-га́зе |
сі́нтэз-га́зах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сінтэз мінералаў 7/209; 9/527
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сінтэз мастацтваў 1/350, 474; 9/526—527
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кінематычны сінтэз механізмаў 5/573
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НТЭЗ МІНЕРА́ЛАЎ,
штучнае атрыманне мінералаў і монакрышталёў; адзін з раздзелаў эксперымент. мінералогіі. Ажыццяўляецца рознымі метадамі з аднакампанентных і многакампанентных сістэм. Крышталізацыя з расплаву — найб. пашыраны працэс прамысл. вырошчвання крышталёў і мінер. злучэнняў: карунд і яго разнавіднасці, рутыл, фабуліт, шпінэлі, флюарыт, александрыт, гранаты і інш. Крышталізацыя з насычаных раствораў адбываецца пры т-рах 30—600 °C — з водных раствораў (гідратэрмальны метад), 600—1400 °C — з солевых і інш. раствораў-расплаваў пры розных цісках (напр., пры сінтэзе алмазаў некалькі гігапаскаляў). Гэтым метадам атрымліваюць кварц (зялёныя і блакітныя крышталі, аметыст, цытрын), кальцыт, берлініт, цынкіт, карунд і яго разнавіднасці, сфалерыт, садаліт, кінавар і інш. Крышталізацыя з паравой (газавай) фазы адбываецца праз кандэнсацыю з малекулярных або плазменных пучкоў, катоднае або высокачастотнае распыленне, сінтэз у замкнёных аб’ёмах або ў патоку інертных газаў. Гэтым метадам вырабляюць галеніт, паратэлурыд і інш. Існуюць таксама метады хім. асаджэння з раствораў (напр., сінтэз апалу), цвердафазных рэакцый з прасаваннем пры высокіх цісках (напр., атрыманне бірузы, жадэіту). Гл. таксама Мінералы штучныя.
У.Я.Бардон.
т. 14, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)