метафары́чна-сімвалі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. метафары́чна-сімвалі́чны метафары́чна-сімвалі́чная метафары́чна-сімвалі́чнае метафары́чна-сімвалі́чныя
Р. метафары́чна-сімвалі́чнага метафары́чна-сімвалі́чнай
метафары́чна-сімвалі́чнае
метафары́чна-сімвалі́чнага метафары́чна-сімвалі́чных
Д. метафары́чна-сімвалі́чнаму метафары́чна-сімвалі́чнай метафары́чна-сімвалі́чнаму метафары́чна-сімвалі́чным
В. метафары́чна-сімвалі́чны (неадуш.)
метафары́чна-сімвалі́чнага (адуш.)
метафары́чна-сімвалі́чную метафары́чна-сімвалі́чнае метафары́чна-сімвалі́чныя (неадуш.)
метафары́чна-сімвалі́чных (адуш.)
Т. метафары́чна-сімвалі́чным метафары́чна-сімвалі́чнай
метафары́чна-сімвалі́чнаю
метафары́чна-сімвалі́чным метафары́чна-сімвалі́чнымі
М. метафары́чна-сімвалі́чным метафары́чна-сімвалі́чнай метафары́чна-сімвалі́чным метафары́чна-сімвалі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

місты́чна-сімвалі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. місты́чна-сімвалі́чны місты́чна-сімвалі́чная місты́чна-сімвалі́чнае місты́чна-сімвалі́чныя
Р. місты́чна-сімвалі́чнага місты́чна-сімвалі́чнай
місты́чна-сімвалі́чнае
місты́чна-сімвалі́чнага місты́чна-сімвалі́чных
Д. місты́чна-сімвалі́чнаму місты́чна-сімвалі́чнай місты́чна-сімвалі́чнаму місты́чна-сімвалі́чным
В. місты́чна-сімвалі́чны (неадуш.)
місты́чна-сімвалі́чнага (адуш.)
місты́чна-сімвалі́чную місты́чна-сімвалі́чнае місты́чна-сімвалі́чныя (неадуш.)
місты́чна-сімвалі́чных (адуш.)
Т. місты́чна-сімвалі́чным місты́чна-сімвалі́чнай
місты́чна-сімвалі́чнаю
місты́чна-сімвалі́чным місты́чна-сімвалі́чнымі
М. місты́чна-сімвалі́чным місты́чна-сімвалі́чнай місты́чна-сімвалі́чным місты́чна-сімвалі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фалькло́рна-сімвалі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фалькло́рна-сімвалі́чны фалькло́рна-сімвалі́чная фалькло́рна-сімвалі́чнае фалькло́рна-сімвалі́чныя
Р. фалькло́рна-сімвалі́чнага фалькло́рна-сімвалі́чнай
фалькло́рна-сімвалі́чнае
фалькло́рна-сімвалі́чнага фалькло́рна-сімвалі́чных
Д. фалькло́рна-сімвалі́чнаму фалькло́рна-сімвалі́чнай фалькло́рна-сімвалі́чнаму фалькло́рна-сімвалі́чным
В. фалькло́рна-сімвалі́чны (неадуш.)
фалькло́рна-сімвалі́чнага (адуш.)
фалькло́рна-сімвалі́чную фалькло́рна-сімвалі́чнае фалькло́рна-сімвалі́чныя (неадуш.)
фалькло́рна-сімвалі́чных (адуш.)
Т. фалькло́рна-сімвалі́чным фалькло́рна-сімвалі́чнай
фалькло́рна-сімвалі́чнаю
фалькло́рна-сімвалі́чным фалькло́рна-сімвалі́чнымі
М. фалькло́рна-сімвалі́чным фалькло́рна-сімвалі́чнай фалькло́рна-сімвалі́чным фалькло́рна-сімвалі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЧАЛІ́НЦАЎ (Сяргей Міхайлавіч) (н. 22.10.1952, г. Броды Львоўскай вобл., Украіна),

бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975), у 1978—85 выкладаў у ім. Аўтар графічных твораў «Развянчаны час» (1984), «Раніца» (1987), «У рытме вадзяных кругоў» (1988), дыпціхаў «Кантрапункт» (1980), «Часовыя ўражанні» (1987), трыпціха «На краі» (1989), серыі «Загадкі вялікага лесу» (1988—90); жывапісных кампазіцый «Удар кап’ём» (1993), «Паток» (1995), «Збіранне ракавін», «На каўчэгу» (1998), «У рытме вадзяных кругоў» (2000), серыі «Татэмы» (1991—92), плакатаў, афармлення кніг. Творам уласцівы асацыятыўная і сімвалічная мова, спалучэнне выяўл. матываў і абстрактнай кампазіцыі.

Л.​Ф.​Салавей.

С.Пчалінцаў. На каўчэгу. 1998.

т. 13, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ХМАН ((Bachmann) Інгеборг) (25.6.1926, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 17.10.1973),

аўстрыйская пісьменніца. У 1945—50 вучылася ў Грацкім, Інсбрукскім, Венскім ун-тах. Д-р філасофіі (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Адтэрмінаваны час» (1953), «Покліч Вялікай Мядзведзіцы» (1956), зб-каў апавяданняў «Трыццаты год» (1961), «Сінхронна» (1972), рамана «Маліна» (1971), эсэ, нарысаў. Пісала лібрэта для балетаў і опер Г.​Генцэ, радыёп’есы: «Панскі двор» (1954), «Цыкады» (1955), «Добры бог з Манхатана» (1958). Яе лірыка сімвалічная, вытанчаная, са складанай метафарычнасцю, аднак стыль ясны, просты, строгі. Героі Бахман дзёрзкія, упартыя, поўныя пошукаў і супярэчнасцяў. Яны бунтуюць супраць багоў, лёсу, сац. умоў.

Тв.:

Рус. пер. — Три дороги к озеру: Повесть и рассказы. М., 1976;

Избранное. М., 1981.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 2, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сімвалі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе сімвал; сімвалізуе што‑н. Сімвалічны знак. Сімвалічны вобраз. □ Ужо сам загаловак «Новае рэчышча» сімвалічны. Гіст. бел. сав. літ. На вокладцы кнігі М. Гамолкі «Дзень добры, школа!» намалявана амаль сімвалічная сцэна. Шкраба. // Які сведчыць пра наяўнасць сімвала ў чым‑н. Глыбокі сімвалічны сэнс набывае фінал паэмы. Івашын.

2. Умоўны. Але невялікі, хутчэй за ўсё сімвалічны ганарар у «Першай беларускай», я ўпэўнены, ніхто б не прамяняў на зарплату за якую іншую працу. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

token [ˈtəʊkn] n.

1. знак, сі́мвал;

token payment сімвалі́чная пла́та;

in to ken of у знак, на ўспамі́н, на па́мяць

2. тало́н, жэто́н;

a gift token жэто́н на атрыма́нне падару́нка

by the same token па тых жа прычы́нах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЖЭЙМС ((James) Генры) (15.4.1843, Нью-Йорк — 28.2.1916),

амерыканскі пісьменнік. Брат філосафа і псіхолага У.Джэмса. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це. З 1875 жыў у Англіі. Сябраваў з І.​Тургеневым, творчасць якога (а таксама Н.​Хотарна) паўплывала на фарміраванне эстэт. поглядаў Дж. Аўтар больш як 20 раманаў, у т. л. «Амерыканец» (1877), «Вашынгтонская плошча» (1880), «Жаночы партрэт» (1881), «Бостанцы» (1886), «Нязручны ўзрост» (1899), «Залатая чаша» (1904), аповесцей, у т. л. «Дэйзі Мілер» (1879), «Урок майстра» (1892), літ.-крытычнага даследавання «Майстэрства рамана» (1834), больш за 100 апавяданняў, а таксама п’ес, навел і эсэ. Дж. разважаў над узаемаадносінамі Новага і Старога свету (амер. і еўрап. культ. традыцыямі), вытокамі нац. амер. менталітэту. Яго прозе ўласцівы прытчавасць, сімвалічная абагульненасць вобразаў, рэфлексіўнасць.

Тв.:

Рус. пер.Избр. произв. Т. 1—2. Л., 1979;

Повести и рассказы. М., 1983.

Е.​А.​Лявонава.

т. 6, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕМАРЫЯ́Л ВО́ІНСКАЙ СЛА́ВЫ на Лудчыцкай вышыні.

Адкрыты ў 1984 за 1,5 км ад в. Лудчыцы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. на месцы жорсткіх баёў за вызваленне Беларусі ў 1943 і 1944. Аўтары: скульпт. П.​Белавусаў і У.​Лятун, арх. В.​Бялянкін і М.​Мызнікаў, інж. Б.​Шчарбакоў (Дзярж. прэмія Беларусі 1986). Дамінанта мемарыяла — сімвалічная фігура Баяна (выш. 10 м), які апявае подзвіг воінаў-герояў. Каля падножжа ўзгорка пляцоўка, па краі яе на авальнай сцяне змешчаны гарэльефныя партрэты Герояў Сав. Саюза, якім прысвоена гэта званне за баі на Быхаўшчыне: І.​А.​Барысевіча, П.​Дз.​Вінічэнкі, С.​Іскаліева, У.​К.​Мартынава, Г.​С.​Размадзе, Г.​Якубава (выш. каля 3,5 м); пад партрэтамі на абліцаванай чорным гранітам ч. сцяны імёны і воінскія званні герояў. На пляцоўцы — абліцаваная гранітам стэла (выш. каля 3 м) з інфарм. надпісам, гранітная пліта з бронзавай пяціканцовай зоркай і чашай для запальвання рытуальнага агню.

Мемарыял Воінскай Славы на Лудчыцкай вышыні.

т. 10, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕРВА́ЛЬ (Nerval; сапр. Лабруні; Labrunie) Жэрар дэ

(22.5.1808, Парыж — 26.1.1855),

французскі пісьменнік; прадстаўнік рамантызму. Аўтар лірычнага цыкла «Маленькія оды» (1830—35), адметнага рамант. тэматыкай, вытанчанасцю мовы. Для зб. навел «Дочкі агню» (1854), у які ўключаны і цыкл санетаў «Хімеры», характэрна сімвалічная шматзначнасць вобразаў. У лепшых яго навелах «Актавія» (1842), «Ізіда» (1845), «Сільвія» (1853), «Аўрэлія, ці Мара і жыццё» (1855) спалучэнне матываў ант. і ўсх. міфаў, сярэдневяковых легенд, фрагментаў сапр. падзей, а таксама акультных сімвалаў, містыкі. Аўтар п’ес (з А.​Дзюма), у т. л. «Лео Бюркар» (1839), кн. «Падарожжа на Усход» (1851), кн. нарысаў «Празорцы» (1852), артыкулаў пра тэатр і паэзію. Пераклаў асобныя творы І.​В.​Гётэ, Г.​Гейнэ, Г.​А.​Бюргера. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклаў А.​Хадановіч.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное: Стихи. О театре и литературе. Театральная хроника. М., 1984;

Дочери огня: Новеллы. Стихотворения. Л., 1985;

Путешествие на Восток. М., 1986;

История о царице Утра и Сулаймане, повелителе духов. М., 1996.

С.​Дз.​Малюковіч.

т. 11, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)