прыпазні́цца, -пазню́ся, -по́знішся, -по́зніцца; зак.

Трохі спазніцца.

Сёлета вясна прыпазнілася.

|| незак. прыпазня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

huer

adv дыял. сёлета

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гарачыня́, -і́, ж.

1. Гарачае, моцна нагрэтае паветра.

У хаце была г.

Ну і г. сёлета ў ліпені!

2. Цеплыня арганізма, выкліканая прылівам крыві ў час моцнага душэўнага ўзбуджэння.

Усё цела налілося гарачынёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўмало́тны с.-х. неумоло́тный;

сёлета ~нае жы́та — в э́том году́ неумоло́тная рожь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сёлетка ‘цялушка-сяголетак’ (барыс., Сл. ПЗБ; Нас., Касп., Шатал.), сёлетак, сёлетка ‘гэтага году (птушка і г. д.)’ (Янк. 3.), сілято́чык ‘тс’ (Бяльк.), сёлітнік ‘сяголетак’ (глыб., Сл. ПЗБ). Суфіксальны дэрыват ад сёлета (гл.). Да сёлета, сёлетні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

latoś

разм. зараз; сёлета; у гэтым годзе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

валасі́на, ‑ы, ж.

Адзінкавы волас. — Добрае лета сёлета будзе. Ураджайнае, — пагладжваў рэдкія валасіны барады Хасан. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́зні, -яя, -яе.

1. Пра час дня, года, перыяд развіцця чаго-н.: які набліжаецца да свайго канца, ужо праходзіць.

П. вечар.

Позняя восень.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены.

П. прыход.

Сёлета вясна позняя.

Позняе раскаянне.

3. Які паяўляецца пасля ўсіх іншых.

Познія кветкі.

Познія гатункі яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

всхо́ды усхо́ды, -даў ед. нет; (озимые) рунь, род. ру́ні ж.;

ны́нче всхо́ды хороши́ сёлета ўсхо́ды до́брыя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Молакі ’малако’ (Нас.) у выразе: сёлета ў кароў молакаў мала — ведзьмы молакі адбіраюць. Да малако (гл.). Няясным застаецца ўжыванне лексемы ў мн. л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)