прыла́дак, ‑дка, м.

Разм. Тое, што і прыбор (у 1 знач.). Пасля абеду бацька пачаў разбіраць свой рэчавы мяшок. Выцягнуў прыладак для галення: брытву, асялок і памазок. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае. Павысоўваць сталы на сярэдзіну пакоя. □ Не паспеў я дзвярамі рыпнуць, як.. [дзеці], нібы стрыжы, павысоўвалі галовы з-за коміна. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́ва, ‑ы, ж.

Тое, чым запраўляюць страву; прыправа, закраса. Там [на чужыне] давалі толькі шпінат. Без заправы, Без грама солі. Аўрамчык. На думку маёй бабкі, суп з фасолі не патрабуе ні прыправы, ні заправы. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Трымацца з фасонам (у 3 знач.); фарсіць. Косцік, звесіўшы свой бялявы хвалісты чуб на мяхі, фасоніў доўга. Яго ўжо некалькі разоў прасілі дзяўчаты сыграць, а ён быццам і не чуе. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абе́чак, ‑чка; Р мн. ‑чкаў; м.

Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася мука, зверху — другая калодка з дзіркай пасярэдзіне, куды засыпаюць жыта. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які добра насычае; пажыўны. Згоду замацавалі сытным абедам. Бядуля. Фасоля — самы лепшы, самы сытны прадукт на свеце. Сяркоў. // Багаты на яду; заможны, без нястач. Шаліма ва ўсіх дэталях ведае гісторыю свайго суседа: заможны сваяк зычыў яму сытнае жыццё. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прало́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праломліваць — праламаць (у 1 знач.).

2. Месца, адтуліна, прабітая, праламаная ў чым‑н. Віця спачатку лічыў дамы, але спатыкнуўся ў праломе тратуара і ледзь не ўпаў... Нядзведскі. Скрозь праломы ў сценах відаць разбураныя лесвіцы, абгарэлыя жалезныя бэлькі. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Сістэматычна не наядацца; дрэнна харчавацца. Людзі працуюць, як праклятыя, недаядаюць, недасыпаюць, б’юцца, як рыба аб лёд, каб з зямлянак вылезці, каб перажыць галодную вясну і поле засеяць. Сяркоў. [Маці] недаядала, усё лепшае, чым магла разжыцца, пакідала сыну. Няхай.

2. Незак. да недаесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку цмокаць. Коням было цяжка, гаспадары плечукамі пхалі ў вазы, пацмоквалі, пагуквалі. Чорны. Каб паддаць нам ахвоты, .. [бабка] і сама, хоць і не кашляе, выпівае карэц-другі гаркаватага варыва, ды яшчэ і пацмоквае, быццам гэта ёй мёд. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ука́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Палачка, якой паказваюць што‑н. [Палкоўнік] узяў указку, падышоў да карты і абвёў лінію фронту. Дудо.

2. Разм. Указанне, распараджэнне, настаўленне. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму, — што без яе ўказак кроку нельга ступіць. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)