агра́рна-сяля́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. агра́рна-сяля́нскі агра́рна-сяля́нская агра́рна-сяля́нскае агра́рна-сяля́нскія
Р. агра́рна-сяля́нскага агра́рна-сяля́нскай
агра́рна-сяля́нскае
агра́рна-сяля́нскага агра́рна-сяля́нскіх
Д. агра́рна-сяля́нскаму агра́рна-сяля́нскай агра́рна-сяля́нскаму агра́рна-сяля́нскім
В. агра́рна-сяля́нскі (неадуш.)
агра́рна-сяля́нскага (адуш.)
агра́рна-сяля́нскую агра́рна-сяля́нскае агра́рна-сяля́нскія (неадуш.)
агра́рна-сяля́нскіх (адуш.)
Т. агра́рна-сяля́нскім агра́рна-сяля́нскай
агра́рна-сяля́нскаю
агра́рна-сяля́нскім агра́рна-сяля́нскімі
М. агра́рна-сяля́нскім агра́рна-сяля́нскай агра́рна-сяля́нскім агра́рна-сяля́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пралета́рска-сяля́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пралета́рска-сяля́нскі пралета́рска-сяля́нская пралета́рска-сяля́нскае пралета́рска-сяля́нскія
Р. пралета́рска-сяля́нскага пралета́рска-сяля́нскай
пралета́рска-сяля́нскае
пралета́рска-сяля́нскага пралета́рска-сяля́нскіх
Д. пралета́рска-сяля́нскаму пралета́рска-сяля́нскай пралета́рска-сяля́нскаму пралета́рска-сяля́нскім
В. пралета́рска-сяля́нскі (неадуш.)
пралета́рска-сяля́нскага (адуш.)
пралета́рска-сяля́нскую пралета́рска-сяля́нскае пралета́рска-сяля́нскія (неадуш.)
пралета́рска-сяля́нскіх (адуш.)
Т. пралета́рска-сяля́нскім пралета́рска-сяля́нскай
пралета́рска-сяля́нскаю
пралета́рска-сяля́нскім пралета́рска-сяля́нскімі
М. пралета́рска-сяля́нскім пралета́рска-сяля́нскай пралета́рска-сяля́нскім пралета́рска-сяля́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рабо́ча-сяля́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рабо́ча-сяля́нскі рабо́ча-сяля́нская рабо́ча-сяля́нскае рабо́ча-сяля́нскія
Р. рабо́ча-сяля́нскага рабо́ча-сяля́нскай
рабо́ча-сяля́нскае
рабо́ча-сяля́нскага рабо́ча-сяля́нскіх
Д. рабо́ча-сяля́нскаму рабо́ча-сяля́нскай рабо́ча-сяля́нскаму рабо́ча-сяля́нскім
В. рабо́ча-сяля́нскі (неадуш.)
рабо́ча-сяля́нскага (адуш.)
рабо́ча-сяля́нскую рабо́ча-сяля́нскае рабо́ча-сяля́нскія (неадуш.)
рабо́ча-сяля́нскіх (адуш.)
Т. рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскай
рабо́ча-сяля́нскаю
рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскімі
М. рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскай рабо́ча-сяля́нскім рабо́ча-сяля́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рабо́ча-сяля́нскі рабо́че-крестья́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сялянскі банк

т. 15, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сялянскі інтэрнацыянал

т. 15, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сялянскі Інтэрнацыянал 4/257—258

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́ВАЗ СЯЛЯ́НСКІ,

у Расіі 15—17 ст перавоз, звоз сялян ад аднаго феадала да другога (па дамоўленасці з ім ці гвалтоўна). Паводле Судзебнікаў 1497 і 1550, сялянам дазваляўся пераход ад аднаго памешчыка да другога ў Юр’еў дзень. З узмацненнем заняволення сялян і абвастрэннем барацьбы феадалаў за працоўныя рукі выхад сялянскі абмяжоўваўся вывазам сялянскім. Урад змагаўся з гвалтоўным вывазам сялянскім. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 быў устаноўлены бестэрміновы вышук па справах аб вывезеных і беглых сялянах. У запаведныя гады нароўні з выхадам сялянскім вываз сялянскі быў забаронены.

Літ.:

Греков Б.Д. Крестьяне на Руси с древнейших времен до XVII в. Кн. 1—2. 2 изд. М., 1952—54.

т. 4, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫ́ХАД СЯЛЯ́НСКІ,

права сялян на выхад з маёнтка аднаго феадала і пераход у маёнтак другога. Шырока выкарыстоўваўся сялянамі як адзін з асн. сродкаў барацьбы супраць узмацнення феад. прыгнёту. 1) У Расіі ў 11—15 ст. выхад сялянскі абмяжоўваўся для асобных катэгорый сялян (закупы, сярэбранікі і інш.). Пачатак заканад. афармленню прыгоннага права паклаў Судзебнік 1497, які ўстанавіў для выхаду сялянскага адзіны тэрмін — тыдзень да і тыдзень пасля Юр’евага дня (26 ліст.), пры ўмове выплаты феадалу т.зв. пажылога. Судзебнік 1550 пацвердзіў тэрмін выхаду сялянскага, але павялічыў памер пажылога. У 1581 Іван IV увёў Запаведныя гады, у якія выхад сялянскі забараняўся. Цар Фёдар Іванавіч у 1592—93 забараніў выхад сялянскі на ўсёй тэр. дзяржавы. Гэта пацверджана Саборнымі ўлажэннямі 1607 і 1649.

2) На Беларусі ва ўмовах развіцця таварна-грашовых адносін выхад сялянскі стаў гал. перашкодай для феадалаў у павелічэнні іх даходаў. З сярэдзіны 15 ст. ў ВКЛ вядомы абмежаванні выхаду сялянскага (плата за выхад, вяртанне даўгоў, рознай маёмасці і інш., дазвол феадала), што паступова вяло да запрыгоньвання сялян. Нівеліроўка феад. павіннасцей у выніку агр. рэформы ў ВКЛ з сярэдзіны 16 ст. (гл. Валочная памера) вяла да звужэння магчымасцей выхаду сялянскага. Заканадаўча абмежаванні выхаду сялянскага аформлены Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588. Гл. таксама Прыгоннае права.

т. 4, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Выхад сялянскі 1/130; 3/209; 4/492; 8/23, 595; 10/486; 11/511

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)