Сяда́ць ’садзіцца’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Стан., Сл. ПЗБ), сяда́й(це) ’прапанова, загад сесці’ (ТСБМ), седа́ць ’садзіцца’ (ТС), ст.-бел. седати ’тс’ (Сл. Скар.). Параўн. укр. сіда́ти, польск. siadać, чэш. sedati, славен. sedati, серб.-харв. се̏дати, балг. ся́дам, ст.-слав. сѣдати. Шматкратны дзеяслоў да сядзець, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ладно ’падол’ (Мат. Гом.) у выразе: «Сядай ка мне на ладно!» Архаізм. Параўн. прасл. logno ’частка цела ад кален да пояса’, якое ўзыходзіць да ст.-прус. lagno ’штаны’ (pl. tantum) < адз. лік lagnen ’штаніна’ (Ваян, Gram. comp., 1, 92–93; Мартынаў, Проблемы реконстр. в сравн. языкозн., 168; Тапароў, K–L, 416–418).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Тое, што і садзіцца. Ты сядаеш [у тралейбус], і ля[ця]ць адлегласці, І ў дзівосны свет трапляеш ты. Лойка. Я стаўлю на бетон чамадан і сядаю на яго зверху. Пінчук. Мы [Рыбка і Зарудны] ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі. Куляшоў. Сонца сядала, і зелень дрэў кабыла аранжавае адценне. Караткевіч.

2. заг. сяда́й(це). Ужываецца як прапанова, загад сесці. — Што ж вы [Джэк] стаіце? Сядайце, — прапанаваў Ярохін, паказаўшы на крэсла. Шамякін. Правёўшы вялікі і слаўны паход, Чырвонае войска вярталася ў тыл? І раптам сігнал на трывогу падняў: — Сядай, пралетарый, ізноў на каня. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Дрэнна чуць, быць глухаватым. Стары.. адкашляўся. — Здароў, здароў, дачка. Сядай.. бліжэй да мяне, а то я ўжо недачуваю. Шамякін. Мікіта, як некалі і бацька яго, недачуваў на адно вуха. Чыгрынаў.

2. Незак. да недачуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сако́лік, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да сокал (у 1, 2 знач.).

2. (звычайна ў звароце). Нар.-паэт. Ласкавая назва юнака, дзіцяці, мужчыны. — А, дзядзька! дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! Колас. Грэйся, саколік! Я не шкадую. К коміну бліжэй сядай! Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наперабо́й, прысл.

Перабіваючы, перарываючы адзін аднаго. Стукаюць малаткі наперабой. □ Буль... буль... буль... — наперабой спадаюць у падстаўленыя гладышы буйныя звонкія кроплі. Ваданосаў. — Дзень добры, жанкі! — загучалі наперабой галасы гасцей. Мележ. // Стараючыся зрабіць што‑н. першым, раней за другога. Сядай да нас! — наперабой запрашалі [Сяргея] салдаты. Гурскі. Хлопцы наперабой пачынаюць шукаць, якіх частак не хапае, што трэба замяніць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пама́рыць, ‑ма́ру, ‑ма́рыш, ‑ма́рыць; зак.

Марыць некаторы час. Робячы нешта сур’ёзнае, падчас бывае прыемна і памарыць. Брыль. Добра згубіцца ў шырокім стэпе, паляжаць на мяккай зямлі, памарыць. Няхай.

памары́ць, ‑мару́, ‑мо́рыш, ‑мо́рыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Патруціць, атруціць усіх, многіх. Памарыць мышэй.

2. перан. Замучыць, замарыць усіх, многіх. [Міхал:] — Ну, сядай, расказвай, старшыня, як верхаводзіла. Людзей голадам не паморыш, хлеб ёсць на працадні? Васілевіч.

3. Спец. Апрацаваць спецыяльным растворам або марылкай усё, многае.

4. і без дап. Марыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашча́дак, ‑дка, м.

1. Чалавек у адносінах да продкаў. Нашчадак старадаўняга роду. □ Я — сын зямлі, нашчадак хлебаробаў. Барадулін.

2. толькі мн. (нашча́дкі, ‑аў). Людзі будучых пакаленняў. Нашчадкамі героі не забыты: На плошчах манументы ім стаяць. Жычка.

3. Разм. Сын, наследнік або наогул сваё дзіця. [Гукан:] — Ала?! Як вы там? Добра? Ведаеш што... Зрабі ты маме навагодні падарунак. Які? Бяры нашчадка, сядай у поезд — і да нас пад Новы год. Шамякін. Канечн[е], і дачка ў сям’і — добра, але ж сын — нашчадак, ён панясе прозвішча ў будучыню. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Simul ac quis misertus est, memoria interiit

Як толькі хто робіцца бедным, аб ім ніхто не ўспамінае.

Как только кто становится бедным, о нём никто не вспоминает.

бел. Хто ў бядзе і ў вялікім няшчасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае. Ёсць у каліце́сядай на куце, а на плячах хатуль ‒ пытаюць: «Адкуль?» Радня да чорнага дня.

рус. Хлеба нет ‒ друзей и не бывало. Скатерть со стола ‒ и дружба сплыла. Все други, все приятели до чёрного лишь дня. Все доброхоты, а в нужде помочь нет охоты. На обеде все соседи, а пришла беда ‒ они прочь как вода.

фр. Ami de table est bien variable (Друг за столом очень изменчивый).

англ. When poverty comes in at the door love flies out at the window (Когда в дверь входит бедность, в окно вылетает любовь).

нем. Leer Faß, leere Freundschaft (Пустая бочка ‒ пустая дружба).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

по́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Без мяса і малака, не скаромны. Вячэра мусіла быць посная, але ж трэба было згатаваць нямала-нямнога: дванаццаць страў! Мележ. Сядай, сынок... Нічога лепшага ў мяне няма... Капуста посная. Чарнышэвіч.

2. Не тлусты. Посная свініна.

3. перан. Хмурны, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.). Малашкін сядзеў выпрастапы, з посным тварам чакаў голасу сакратара. Пестрак. Гаспадар пакоя неяк знячэўку ўстрапянуўся, ураз сагнаў ўсмешку з твару, які стаў ад таго сумны і посны. Быкаў.

4. перан. Прытворна сціплы, ханжаскі. Парэчкус злажыў рукі і падняў угару посны твар, як на маленні. Броўка.

•••

Посны дзень гл. дзень.

Посны цукар гл. цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)