Сяйбі́т ’сявец, сейбіт’ (Некр. і Байк.). Гл. сейбіт, сяўбіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«АРША́НСКІ МАЛАДНЯ́К»,
літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925—28 выдавала Аршанская філія «Маладняка». Выйшла 7 нумароў. Змяшчаў вершы, лірычныя абразкі і апавяданні А.Вечара, М.Ганчарыка (вершы падпісваў псеўд. Я.Сявец), Ю.Гаўрука, В.Каваля, Т.Кляшторнага, М.Нікановіча, В.Сташэўскага, У.Прыбыткоўскага і інш. маладых пісьменнікаў, хроніку літ. жыцця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх арг-цый рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Се́йбіт ‘сявец’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Сцяшк.; гом., ЛА, 3). Дэрыват ад сеяць (гл.) з суф. ‑іт праз прамежкавую ступень назоўніка *сейба, параўн. польск.śiejba ‘сяўба’ (аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157), або ў выніку прыпадабнення складоў ад се́ўбіт ‘сявец’ (Ян., Мат. Маг.), што да сяўба́, гл. таксама сяўбі́т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sower
[ˈsoʊər]
n.
1) се́йбіт -а m., сяве́ц сяўца́m.
2) се́ялка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
seeder
[ˈsi:dər]
n.
1) сяве́ц -ўца́, се́йбіт -а m.
2) се́ялка f.
3) прыла́да для выма́ньня зярня́т
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Се́ўка1 ‘плеценае з лазы і саломы начынне для сяўбы, сявенька’ (Скарбы; беласт., Сл. ПЗБ). Да сеяць (гл.).
Се́ўка2 ‘птушка Charadrius pluvialis L.’ (Ласт.). Гл. сіўка, сявец2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Волта (выцякае з Возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,54 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 2 м. Пл. вадазбору 11 км². Ахоўны рэжым возера прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фауны (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы; журавель шэры, кулоны вялікі і сярэдні, сявец залацісты, гагара чорнаваллёвая, курапатка белая, дзербнік і інш.).