КАНТРАКТУ́РА (ад лац. contractura сцягванне, звужэнне, сцісканне) у фізіялогіі, працяглае, устойлівае, часта неабарачальнае скарачэнне (змярцвенне) мышачнага валакна ці яго часткі. У адрозненне ад звычайнага скарачэння, якое распаўсюджваецца хвалепадобна па мышачным валакне, К. — скарачэнне, якое не распаўсюджваецца. Прычына — парушэнне працэсаў аднаўлення адэназінтрыфосфарнай кіслаты. У медыцыне К. — абмежаванне рухомасці сустава ў выніку пашкоджання скуры, сухажылля, мышцаў і інш.

т. 8, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свола́кивание звалака́нне, -ння ср., звала́кванне, -ння ср., сця́гванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

совлече́ние уст. сця́гванне, -ння ср., зрыва́нне, -ння ср., здзіра́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манафтангіза́цыя

(ад манафтонг)

лінгв. сцягванне дыфтонга ў адну галосную фанему — манафтонг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вазаканстры́ктары

(ад лац. vas = сасуд + constrictio = сцягванне)

сасудазвужальныя нервовыя валокны (параўн. вазадылятатары).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стяже́ние сця́гванне, -ння ср.; сцяжэ́нне, -ння ср.;

стяже́ние согла́сных лингв. сцяжэ́нне зы́чных;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стя́жка ж., спец.

1. (действие) сця́гванне, -ння ср.;

2. (приспособление) сця́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электрастры́кцыя

(ад электра- + лац. strictio = сцягванне)

фіз. змена аб’ёму дыэлектрыкаў пад дзеяннем на іх электрычнага поля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІХТЫЁЗ (ад грэч. ichthys рыба),

«рыбіна луска», ксерадэрма, хвароба скуры з парушэннем працэсаў арагавення, адлушчвання на вял. участках скуры. У большасці выпадкаў спадчынная хранічная хвароба; выяўляецца з дзяцінства, прагрэсіруе да палавой спеласці. Агульныя прыкметы: сухасць, сцягванне, іншы раз сверб скуры. Адрозніваюць І. прыроджаны і звычайны. Прыроджаны бывае рэдка, працякае цяжка. Дзіця нараджаецца з прыкметамі хваробы: скура тоўстая, сухая, з вял. колькасцю лусак і глыбокімі трэшчынамі, павекі вывернутыя, парушаны рост валасоў, пазногцяў, анамаліі развіцця («заечая губа», «воўчая зяпа» і інш.). Іншы раз дзеці нежыццяздольныя. Звычайны І. выяўляецца на 1-м ці 2-м годзе жыцця. Змены скуры дыфузныя, асабліва на разгінальных паверхнях канечнасцей. Падзяляецца на просты (павышаная сухасць скуры), бліскучы (шчыльныя белавата-шэрыя празрыстыя лусачкі, фалікулярны гіпертрыхоз), змеепадобны (тоўстыя брудна-шэрыя лусачкі), іглісты (моцныя арагавенні). Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 7, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ściąganie

н.

1. сцягванне;

2. юр. спагнанне;

3. прыцягванне;

4. камп. спісванне; загрузка; пампаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)