нарвежскі славіст. Д-р філасофіі (1929). Скончыў ун-т у Осла (1927), у 1938—70 праф. кафедры слав. моў гэтага ун-та. Аўтар прац у галіне параўнальна-гіст. індаеўрап. і слав. мовазнаўства. Шмат увагі аддаваў гісторыі ўсх.-слав. моў, асабліва беларускай. У кн. «Заходняруская канцылярская мова Вялікага княства Літоўскага» (1935, на ням. мове) на вял. фактычным матэрыяле з юрыд. пісьмовых помнікаў абгрунтаваў сцверджанне аб бел. аснове мовы дзелавой пісьменнасці ВКЛ. Манаграфію «Старажытнаруская мова помнікаў горада Полацка» (1939, на ням. мове) прысвяціў падрабязнаму апісанню фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і лексікі полацкіх грамат 13—16 ст. Аўтар прац «Славянскі і балтыйскі дзеяслоў» (1942, на ням. мове), «Славянская акцэнтуацыя» (1967, на англ. мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРКО́ЎСКІ Арсеній Аляксандравіч (12.6.1907, г. Кіраваград, Украіна — 27.5.1989),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1926. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зб-ках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і інш.сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, ант. і біблейская сімволіка, усх. матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі 1. ўласцівы напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы маст. перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з арм., груз., арабскай і інш. моў. Дзярж. прэмія Каракалпакіі 1967. Дзярж. прэмія Туркменістана 1971. Дзярж. прэмія СССР 1989 (пасмяротна).
Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі.
Тв.:
Избранные стихотворения, поэмы, переводы, 1929—1979. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́КЛЮЧАНАГА ТРЭ́ЦЯГА ПРЫ́НЦЫП,
закон класічнай фармальнай логікі, паводле якога з двух выказванняў, адно з якіх ісціннае, другое няісціннае, выключаюць трэцяе. Напр., з двух выказванняў «Сонца—зорка» (A ёсць B) і «Сонца — не зорка» (A не ёсць B) адно ісціннае. Маючы на ўвазе такія выказванні, традыц. фармальная логіка гэты закон фармулявала так: «A ёсць B ці не B» (трэцяга не дадзена). Упершыню выключанага трэцяга прынцып сфармуляваны Арыстоцелем. Сфера дзеяння яго вызначаецца не спосабамі выяўлення ісціннасці ці няісціннасці выказванняў, а адносінамі паміж выказваннямі, калі яны выкарыстоўваюцца ў доказах і інш. лагічных аперацыях. Закон не дапускае, каб сцверджанне і адмаўленне падмяняліся адно адным ці эклектычна аб’ядноўваліся ў нейкім трэцім выказванні. Выключанага трэцяга прынцып дапаўняе і развівае ў логіцы супярэчнасці прынцып і разам з ім і з тоеснасці законам выключае лагічную супярэчлівасць выказванняў.