КУРЫ́ЛА-КАМЧА́ЦКІ ЖО́ЛАБ (да 1950-х г. упадзіна Тускарора),
глыбакаводны жолаб у Ціхім ак. каля ўсх. падводных схілаў Курыльскіх а-воў і паўд.ч. п-ва Камчатка. Даўж. 2170 км, сярэдняя шыр. 59 км, глыб. да 9717 м. Сярэдняя стромкасць схілаў 7°. На схілах шматлікія ўступы, тэрасы, даліны. Даследаваны ў 1950-х г.сав. экспедыцыямі на судне «Віцязь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пе́дымент
(англ. pediment, ад лац. pes, pedis = нага)
перадгорныя скалістыя раўніны, якія ўтвараюцца ў выніку змывання верхніх пухкіх адкладаў і адступання крутых схілаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЎДНЁВА-СА́НДВІЧАЎ ЖО́ЛАБ,
глыбакаводны жолаб у паўд.-зах. частцы Атлантычнага ак., каля ўсх. падводных схілаўПаўд. Сандвічавых астравоў. Даўж. каля 1380 км, сярэдняя шыр. 68 км, глыб. да 8264 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́гель ’пояс, які злучае дзве кроквы паміж сабой’ (кам., Нар. сл.). З польск., параўн. вялікапольск. rygle ’тс’, якое з ням.Riegel з тым жа значэннем (Басара, Terminol., 2, 51); ‑о‑ ў першым складзе пад уплывам рог, рогі ’перасячэнне схілаў страхі’ (ц.-палес., усх.-палес., Нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЕУ́ЦКІ ЖО́ЛАБ,
глыбакаводны краявы жолаб у паўн.ч. Ціхага ак., уздоўж паўд. падводных схілаў Алеуцкіх а-воў. Даўж. больш за 4 тыс.км, сярэдняя шыр. больш за 60 км, глыб. да 7855 м. Грунт — чырв. гліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВАРНІ́ (Gavarnie),
вадаспад на Пд Францыі, у Пірэнеях, у вярхоўях р. Гаўдэ-По (бас.р. Адур). Выш. 422 м (адзін з самых высокіх у свеце). Спадае 12 патокамі са схілаўнайб. ў Еўропе ледавіковага цырка Гаварні. ГЭС. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫЯ ЛАНДША́ФТЫ,
ландшафты горных мясцовасцей, дзе назіраюцца вышынная пояснасць і яруснасць рэльефу. Падзяляюцца на высакагорныя, сярэднягорныя і нізкагорныя. Горным ландшафтам уласцівы кантрастнасць прыродных умоў, залежна ад геагр. становішча, асаблівасцей геал. будовы, рознай экспазіцыі схілаў, а таксама стракатасць глебавага покрыва, паясная змена расліннасці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШУ́К,
купалападобная гара-лакаліт на Паўн. Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, у Стаўрапольскім краі, Расія. Выш. 993 м. Большая ч.схілаў укрыта шыракалістымі лясамі. Каля падножжа М. — выхады мінер. вод, на базе якіх узнік бальнеалагічны курорт Пяцігорск. Абеліск на месцы гібелі М.Ю.Лермантава. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет М. Каўказа, у Азербайджане. Цягнецца ад р. Тэртэр да даліны р. Аракс. Выш. да 2725 м (г. Бёюк-Кірс). Складзены пераважна з асадкавых і вулканагенных парод. На схілах дубовыя лясы. Ракой Акера, што цячэ ўздоўж паўд.-зах.схілаў хрыбта, аддзелены ад Карабахскага нагор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗЕНГІ́ЙСКАЯ СЦЯНА́,
самы высокі і скалісты ўчастак грэбеня Галоўнага хрыбтаВял. Каўказа. Даўж. 12 км. Вяршыні (з У на З); Шхара (5068 м), Шата Руставелі (4860 м), Джангітау (5058), Катынтау (4970 м), Гестала (4960 м), Лалвар (4350). З паўн.схілаў бярэ пачатак ледавік Безенгі. Раён альпінізму.