Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРКУЛЕ́С (лац. Hercules),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 140 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У Геркулесе знаходзіцца тыповае шаравое зорнае скопішча. У напрамку да Геркулеса рухаецца Сонечная сістэма (гл.Апекс). У Геркулесе выяўлены рэнтгенаўскі пульсар Her X-1, які атаясамліваецца з аптычна пераменнай зоркай HZ Her. На тэр. Беларусі сузор’е найлепей відаць вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЧКА (лац. Vulpecula),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Адсутнічаюць зоркі ярчэй 4,4 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год, найлепш у ліпені. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСЬ (лац. Lynx),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 3,1 візуальнай зорнай велічыні. На Беларусі відаць круглы год (найлепш. у студз. — лютым). Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gwiazdozbiór, ~oru
gwiazdozbi|ór
м.сузор’е
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АНДРАМЕ́ДА (лац. Andromeda),
сузор’еПаўн. паўшар’я. У Андрамедзе 3 зоркі 2-й зорнай велічыні і спіральная галактыка (гл.Андрамеды туманнасць). Найлепшыя ўмовы бачнасці ў вер.—кастрычніку. Гл. таксама Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ЛЕЎ (лац. Leo Minor),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка мае бляск 3,8 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год (найлепш у студз.—сак.). Гл.Зорнае неба.