абамле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Страціць прытомнасць.

А. ад голаду.

2. Анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад.

А. ад страху.

3. Здранцвець, знямець (пра часткі цела).

Абамлелі ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

consciousness [ˈkɒnʃəsnəs] n.

1. усведамле́нне, разуме́нне; свядо́масць; самасвядо́масць;

political consciousness паліты́чная свядо́масць

2. прыто́мнасць;

lose consciousness стра́ціць прыто́мнасць;

regain consciousness апрыто́мнець

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абме́рці, абамру́, абамрэ́ш, абамрэ́; абамро́м, абамраце́, абамру́ць; абмёр, -ме́рла; абамры́; зак. (разм.).

1. Самлець, страціць прытомнасць.

2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння.

А. ад страху.

|| незак. абміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. абміра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ачамрэ́ць ’адчуць слабасць, страціць прытомнасць’, ’учадзець, адурэць’ (КСТ). Гл. чамрэць ’слабець’, параўн. ачмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zemdleć

зак. страціць прытомнасць; самлець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Besínnung f - свядо́масць, па́мяць, прыто́мнасць;

die ~ verlíeren* 1) стра́ціць прыто́мнасць, знепрыто́мнець; 2) тра́ціць [губля́ць] галаву́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

omdleć

зак. самлець, абамлець, страціць прытомнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

памле́ць

1. (анямець) erstárren vi (s);

2. (страціць прытомнасць) in Óhnmacht fállen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обеспа́мятеть сов., разг.

1. (потерять память) абяспа́мяцець;

2. (впасть в обморок) стра́ціць прыто́мнасць, абамле́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знепрыто́мнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Страціць прытомнасць. Карпавіч на міг расплюшчыў вочы, павёў імі па людзях, але, знясілены, зноў апусціў павекі і знепрытомнеў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)