Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—61. Утвораны ў 1940 у складзе Пінскай вобл. Цэнтр — г.Давыд-Гарадок. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. З 1954 у складзе Брэсцкай вобл. У 1961 раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Столінскір-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Хатомель (в., Столінскір-н) 4/439
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЯНЕ́ЦКАЯ ПРАЧЫ́СЦЕНСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства ўсходнепалескай школы (гл. ў арт.Палескія школы дойлідства). Пабудавана ў 1718 у в. Дубянец (Столінскір-н Брэсцкай вобл.). Мае рысы стылю барока. Трохзрубны аб’ём глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага бабінца (у 19 ст. да яго прыбудавана званіца), квадратных у плане нефа і алтара з рызніцай. Неф завершаны масіўным светлавым васьмерыковым барабанам, накрытым купалам. Сцены гарызантальна ашаляваныя. У інтэр’еры ветразі барабана аздоблены размалёўкай.