засты́ць, -ы́ну, -ы́неш, -ы́не; -ы́ў, -ы́ла; -ы́нь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загусцець, стаць цвёрдым ад холаду, ахалоджвання.
Лой застыў.
Смала застыла.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ваду: ператварыцца ў лёд (разм.).
Рачулка застыла.
3. Моцна змерзнуць (разм.).
З. на марозе.
Рукі застылі.
4. Пра труп: стаць халодным, скарчанець.
5. перан. Замерці (у 1 знач.), стаць нерухомым.
З. на месцы ад здзіўлення.
|| незак. застыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. застыва́нне, -я, н. (паводле 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расхаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць раўнадушным, халодным да каго‑, чаго‑н. [Віктар Сяргеевіч:] — А я ўжо хацеў падумаць благое: расхаладзела піянерыя да таямніцы кургана. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схалада́ць, ‑ае; зак.
Разм.
1. безас. Пахаладаць. Ноччу схаладала. Пад нагамі хрумсцеў тонкі лядок. Новікаў.
2. Змерзнуць. Ногі схаладалі на марозе. // Стаць халодным. Страва схаладала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахаладзі́цца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак.
1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ мураву, каб ахаладзіцца ад веснавой гарачыні, каб адпачыць. Галавач. // Асвяжыцца на паветры; праветрыцца; ахалодаць.
2. перан. Перастаць гарачыцца; астыць. Супакоіўся я крыху, ахаладзіўся. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захаладзе́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Стаць халодным; застыць. Ногі захаладзелі.
2. Адчуць холад ад уздзеяння якога‑н. моцнага пачуцця. Ілонка штурхнула дзверы. Яны рыпнулі моцна і дзіка, так, што ў яе ажно захаладзела ўсё ўнутры. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахаладне́ць, ‑ее; зак.
Стаць халодным, халаднейшым. Падзьмуў халодны вецер; у Сырніцы стала свежа, здалося, што і пад нагамі пахаладнела вада. Пташнікаў. // безас. Зрабіцца халадней. [Сіўцоў:] — Глядзі ты, неба ў хмарах, пахаладнела, як бы снег не пайшоў... Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асвяжы́цца, -вяжу́ся, -вяжы́шся, -вяжы́цца; -вяжы́мся, -вежыце́ся, -вяжа́цца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць свежым (у 3 і 5 знач.), свяжэйшым.
Паветра асвяжылася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аднавіцца, паднавіцца.
Веды асвяжыліся.
3. Аднавіць свае сілы, бадзёрасць (на свежым паветры, пасля купання і пад.; разм.).
А. ў рэчцы.
А. халодным напіткам.
|| незак. асвяжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. асвяжэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
Стаць халодным. Печ настыла. Сцены дома настылі. // Азябнуць, змерзнуць. Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле. Быкаў. — Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў [бацька].. мне, — каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zesztywnieć
зак.
1. зацвярдзець; страціць гнуткасць;
2. адубець, скарчанець, акасцянець;
3. перан. павесці сябе афіцыйна; стаць халодным (непрыступным)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ахаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў усунуў у горан. Чарнышэвіч.
2. перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць ўспрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць. Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)