Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
агні́шча, ‑а, н.
1.Гіст. Прыстасаванне, дзе ў старажытнасць распальвалі і зберагалі агонь.
2. Месца лакалізацыі чаго‑н., крыніца, з якой што‑н. пашыраецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
седо́й сівы́;
◊
до седы́х воло́с да ста́расці, да сівы́х валасо́ў;
седа́я старина́ глыбо́кая старажы́тнасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
астрало́гія, ‑і, ж.
Ілжывае вучэнне аб уплыве нябесных свяціл на зямныя падзеі і жыццё людзей (як і ў старажытнасць займаецца прадказаннем будучага па размяшчэнні нябесных свяціл).
[Грэч. astron — зорка і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Vórzeitf -, -en старада́ўнасць, дагістары́чны час, глыбо́кая старажы́тнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
арха́іка
(гр. archaikos = стары, устарэлы)
1) старажытнасць, старадаўнасць;
2) ранні перыяд развіцця архітэктуры і выяўленчага мастацтва Стараж. Грэцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІ́ВІЙ Ціт (Titus Livius; 59 да н.э., Патавія, цяпер г. Падуя, Італія — 17 н.э.),
старажытнарымскі гісторык. Вывучаў рыторыку і філасофію. Жыў і працаваў у Рыме, карыстаўся апекай імператара Аўгуста. Пісаў дыялогі філас. зместу. Аўтар «Рымскай гісторыі ад заснавання горада» ў 142 кнігах (захаваліся 35), у якой пагадова апісана гісторыя Рыма ад заснавання да 9 г. да н.э. Ідэалізаваў Рым і, выкарыстоўваючы матэрыялы ранейшых рым. аўтараў, пераносіў у старажытнасць рысы сучаснага яму рым. ладу. Сучаснікі і наступныя пакаленні лічылі яго гіст. працу ўзорнай, а самога аўтара — «рымскім Герадотам».
Тв.:
Рус.пер. — История Рима от основания города. Т. 1—3. М., 1989—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦІМСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1996, адкрыты ў 1998 у г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл.Пл. экспазіцыі 216 м², 300 экспанатаў асн. фонду (2003). Аддзелы: старажытнасць, этнаграфія, прырода, гісторыя краю; выставачная зала. Сярод экспанатаў каменныя прылады працы, фрагменты керамічнага посуду, калекцыі манет з курганных могільнікаў Хоцімск і Трасціно, калекцыі нар. адзення краснапольскага строю, вырабы майстроў ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве канца 19 — пач. 20 ст., матэрыялы пра падзеі грамадз. вайны 1918—20, дзейнасць падполля і партыз. злучэнняў у Вял.Айч. вайну на тэр. раёна, землякоў Герояў Сав. Саюза М.К.Піліпенку і Я.Я.Сусько, выдатных людзей Хоцімшчыны. У экспазіцыі чучалы прадстаўнікоў дзікай жывёлы і птушак рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наўмы́сны, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца з намерам, свядома. [Усця:] — А як там Антось на заводзе?.. — Вучыцца, — з наўмыснай абыякавасцю кіўнуў Васіль.Кулакоўскі.Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [«Слова аб палку Ігаравым»] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць.Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́жны ’пахілы’ (Сцяшк. Сл.). Нягледзячы на магчымасць прасл. рэканструкцыі (ležьnъjь < ležati, legti+ьnъjь) і дапушчэнне рэліктавасці слова, яго фактычная старажытнасць застаецца няяснай.