Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛО́НІЙ (Apollōnios) з Афін, старажытнагрэчаскі скульптар 1 ст. да н.э. Паслядоўнік Лісіпа. Прадстаўнік натуралістычнага кірунку ў элінскім мастацтве. Аўтар скульптур «Бельведэрскі торс» і «Кулачны баец».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анты́чнасць
(ад лац. antiquitas = даўніна)
старажытнагрэчаскі, старажытнарымскі свет, яго культура.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Klássikf -
1) класі́чны свет (старажытнагрэчаскі і старажытнарымскі)
2) эпо́ха ро́сквіту культу́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
анты́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Старажытнагрэчаскі або старажытнарымскі (пра культуру, мастацтва, грамадскі лад і пад.). Антычнае рабства. Антычная дэмакратыя. Антычная культура. Антычная літаратура. Антычны свет. Антычнае мастацтва.
2. Які нагадвае прыгажосцю статуі старажытнай свету; класічна правільны (пра рысы твару, формы цела і пад.). Антычны профіль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́нфар
(гр. kantharos)
старажытнагрэчаскі кубак для віна з дзвюма вертыкальнымі ручкамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІПАДА́М (Hippodamos) з Мілета, старажытнагрэчаскі архітэктар-горадабудаўнік 5 ст. да н.э. Распрацаваў прынцып рэгулярнай планіроўкі ант. гарадоў — т.зв. гіпадамава сістэма. Яму прыпісваюць планіроўку Пірэя (пасля 446 да н.э.), Родаса (408—407 да н.э.) і інш.