падтрыманне пастаянства частаты эл. ваганняў аўтагенератара (гл.Генератар у радыётэхніцы).
Меры С.ч. накіраваны на павышэнне ўстойлівасці частаты генератара ў адносінах да дэстабілізаваных фактараў (змен т-ры, вільготнасці, атм. ціску, сілкавальных напружанняў, старэння дэталей і інш.). Такое павышэнне дасягаецца павелічэннем дыхтоўнасці вагальнасці сістэмы, тэрмастатыраваннем аўтагенератара, стабілізацыяй сілкавальных напружанняў і інш.Найб. пашырана кварцавая С.ч. (гл.Кварцавы генератар). Найб. С.ч. маюць квантавыя стандарты частаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стабилиза́циястабіліза́цыя, -цыі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
stabilizacja
ж.стабілізацыя;
stabilizacja cen — стабілізацыя цэн;
stabilizacja rynku — стабілізацыя рынку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Stabilisíerungf -, -en стабіліза́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
stabilization
[,steɪbɪləˈzeɪʃən]
n.
стабіліза́цыяf., стабілізава́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЫ́ЙНАЕ ДЗЕ́ЯННЕ,
сукупнасць фізіка-хім. працэсаў, якія прыводзяць да ачысткі паверхні розных рэчаў (звычайна валокнаў, тканіны) ад забруджванняў (тлушчу, пылу, сажы, бялковых і інш. рэчываў). Характэрнае для міцэлярных водных раствораў мылаў і сінт.мыйных сродкаў, абумоўленае іх высокай паверхневай актыўнасцю і здольнасцю стабілізаваць часцінкі забруджванняў у аб’ёме мыйнага раствору.
Уключае 2 асн. стадыі: поўнае змочванне забруджанай паверхні мыючай вадкасцю, што ажыццяўляецца пад уздзеяннем любых паверхнева-актыўных рэчываў (ПАР) і прыводзіць да пераходу часцінак забруджванняў у мыючы раствор, і стабілізацыя часцінак, якія ўтварыліся ў выніку адсорбцыі на іх ПАР і ўтварэння адсарбцыйна-сальватных слаёў, што прадухіляюць узбуйненне часцінак і іх паўторнае наліпанне на ачышчаную паверхню. Стабілізацыя абумоўлена міцэлаўтварэннем. Утварэнне міцэл ПАР у мыйным растворы прыводзіць да паглынання забруджванняў у працэсе салюбілізацыі (калоіднага растварэння). М.д. ўзмацняецца мех. уздзеяннем на паверхні рэчаў, якія адмываюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДАВА́ЛЬНЫ ГЕНЕРА́ТАР,
маламагутны генератарэл. ваганняў высокай частаты з самаўзбуджэннем у радыёперадатчыках сярэдняй і вял. магутнасці. Ваганні, атрыманыя ад З.г., пераўтвараюцца і ўзмацняюцца адной ці некалькімі далейшымі ступенямі. Адрозніваецца высокай стабільнасцю частаты і незалежнасцю яе ад нагрузкі; у З.г. найб. пашырана кварцавая стабілізацыя частаты (гл.Кварцавы генератар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́КІНГ-ГЕНЕРА́ТАР,
рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці, якія паўтараюцца праз параўнальна вял. прамежкі часу. Можа працаваць у аўтавагальным або чакальным рэжыме.
Асн. якасці блокінг-генератара: прастата будовы, лёгкая сінхранізацыя і стабілізацыя ваганняў, магчымасць атрымаць вял. магутнасць у імпульсе пры малой сярэдняй магутнасці. Для павелічэння стабільнасці ў схему блокінг-генератара ўключаюць вагальны контур. Блокінг-генератар выкарыстоўваецца ў імпульснай тэхніцы, тэлевізійных і радыёлакацыйных устаноўках, дзялільніках частаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́САС (Rosas) Хуан Мануэль дэ (30.3.1793, Буэнас-Айрэс — 14.3.1877),
аргенцінскі дзярж. дзеяч. Генерал (1828). З 1820 нач. міліцыі, у 1828—32 і 1835—1852 губернатар прав. Буэнас-Айрэс, фактычна вярх. правіцель Аргенціны. Лідэр Федэралісцкай партыі. Пры Р. адбылася стабілізацыяўнутр. становішча Аргенціны пасля грамадз. войнаў, якія краіна перажыла пасля заваявання незалежнасці. Адначасова ўсталяваў асабістую дыктатуру, жорстка душыў усялякую апазіцыю. Ініцыіраваў працяглы ўзбр. канфлікт з Уругваем. У лют. 1852 армія Р. разбіта аб’яднанымі войскамі Уругвая, Бразіліі і арг. паўстанцаў, пасля чаго ён уцёк у Вялікабрытанію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМАТРО́Н [ад плазма + (элек)трон],
плазменны генератар, газаразрадная прылада для атрымання патокаў нізкатэмпературнай плазмы.
Пашыраны дугавыя (магутнасць да 10 МВт) і высокачастотныя (да 1 МВт) П. У дугавым П. рабочы газ (напр., вадарод, аргон, азот) ператвараецца ў плазму пры праходжанні праз сціснутую эл. дугу з высокай канцэнтрацыяй энергіі. У высокачастотных П. газ награваецца за кошт віхравых высокачастотных (ці ЗВЧ) токаў. Стабілізацыя разраду ў П. ажыццяўляецца магн. полем, газавым віхрам, які абдзімае дугу, і інш. Выкарыстоўваецца ў плазменнай металургіі, для плазменнай апрацоўкі матэрыялаў, у плазмахім. тэхналогіі.
Плазматроны: а — дугавы; б — індукцыйны; 1 — крыніца сілкавання; 2 — разрад; 3 — плазменны струмень; 4 — электроды; 5 — разрадная камера.