ДЭВАСТА́ЦЫЯ (ад лац. devastatio спусташэнне, знішчэнне),

комплекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў па знішчэнні патагенных узбуджальнікаў інвазійных і інфекц. хвароб на ўсіх стадыях развіцця ў чалавека, жывёл і раслін. Ужываюцца метады мех., хім., фіз. і біял. ўздзеяння. Уключае дэгельмінтызацыю, дэзінвазію, дэзінсекцыю, дэзінфекцыю, хіміятэрапію, фагатэрапію і інш.

т. 6, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

spustoszenie

н. спусташэнне;

siać spustoszenie — сеяць спусташэнне; спусташаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

havoc

[ˈhævək]

1.

n.

спусташэ́нне, разбурэ́ньне, зьнішчэ́ньне

2.

v.

пусто́шыць, разбура́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wyjałowienie

н.

1. стэрылізацыя;

2. спусташэнне;

wyjałowienie gleby — спусташэнне глебы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

havoc [ˈhævək] n. спусташэ́нне, разбурэ́нне;

play havoc (with)/wreck havoc (on) спусташа́ць, разбура́ць; се́яць сму́ту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Verwüstung f -, -en спусташэ́нне, вынішчэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спусташа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзяць да спусташэння, нясе спусташэнне. Спусташальная паводка. □ [Кузьма Чорны] думаў пра свой народ, пра сваю краіну, якой .. пагражаў спусташальны ваенны агонь. Кудраўцаў. Неўзабаве Русь падверглася спусташальнаму пападу.. Батыя. Чамярыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Plünderung f -, -en рабаўні́цтва, грабе́ж; спусташэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГЛЕБАСТАМЛЕ́ННЕ,

рэзкае зніжэнне ўрадлівасці глебы і ўраджайнасці с.-г. раслін пры вырошчванні монакультуры ці частай паўтаральнасці адной культуры ў севазвароце. Асн. прычыны глебастамлення: аднабаковае спусташэнне глебы, назапашванне фітапатагенных мікраарганізмаў (бактэрый, вірусаў, грыбоў), спецыфічных для кожнай культуры, развіццё беспазваночных жывёл-шкоднікаў і інш. Да асабліва моцнага глебастамлення вядзе працяглае культываванне лёну, канюшыны, цукр. буракоў і інш. Глебастамленне не ліквідуецца пры ўнясенні поўнага ўгнаення і захаванні фіз. уласцівасцей глебы. Не выклікае глебастамлення вырошчванне жыта, кукурузы, спаржы і некат. іншых раслін у монакультуры. Спосабы барацьбы з глебастамленнем: строгае захаванне севазвароту з улікам папярэднікаў, вырошчванне ўстойлівых сартоў раслін, апрацоўка пестыцыдамі і інш.

т. 5, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бяссэ́нсны, ‑ая, ‑ае.

1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз.

2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны, бязмэтна. Бяссэнснае блуканне па лесе. Бяссэнснае спусташэнне. Бяссэнснае практыкаванне.

3. Які выяўляе адсутнасць думкі, бяздумны. Бяссэнсны позірк. Бяссэнсны смех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)