зару́чыны, -чын.

Абрад аб’яўлення каго-н. жаніхом і нявестай.

Спраўляць з.

|| прым. зару́чынны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажы́нкі, -нак.

Абрадавае свята заканчэння жніва.

Спраўляць д.

|| прым. дажы́нкавы, -ая, -ае і дажы́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ігры́шча, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Збор моладзі для гульняў, танцаў і іншых забаў.

Спраўляць ігрышчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

справля́ть несов., разг. спраўля́ць; см. спра́вить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. Спраўляць баль; удзельнічаць у балі.

2. Разгульна жыць (разм.).

Б. тыднямі.

|| наз. балява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спраўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да справіцца.

2. Зал. да спраўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабо́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Справіць (спраўляць) над кім‑н. сабораванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дзіць², -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; незак., што.

1. Рамантаваць, папраўляць, падрыхтоўваць, рабіць што-н. прыгодным для карыстання.

Л. сані.

2. Рабіць, ствараць, спраўляць, арганізоўваць.

Л. вяселле.

3. Настройваць музычны інструмент.

Л. баян.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імяні́ны, -нін.

1. Асабістае свята каго-н., якое выпадае на той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога.

І.

Тамары.

2. Дзень нараджэння.

Спраўляць і. (разм.).

|| прым. імяні́нны, -ая, -ае.

І. пірог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АНІСІ́ФАР (прозвішча Пятровіч-Дзевачка; ? — 1592 ці 1594),

мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра (каля Навагрудка). З 1579 мітрапаліт. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад польскага караля і вял. кн. ВКЛ Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл. царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянскага календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану за парушэнне кананічнага правіла (быў дваяжэнцам). Памёр у Лаўрышаўскім манастыры.

М.​В.​Нікалаеў.

т. 1, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)