сплята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сплесціся.

2. Зал. да сплятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spleść się

зак. сплесціся

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пасплята́цца, ‑аецца; зак.

Сплесціся — пра ўсё, многае. Кучаравыя дрэвы паспляталіся ў вершалінах, быў чутны тужлівы гоман. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплята́цца несов.

1. прям., перен. сплета́ться; см. спле́сціся1;

2. страд. сплета́ться; свива́ться; см. сплята́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапле́сціся, -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -лёўся, -ляла́ся, -ло́ся; -ляці́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і сплесціся.

Плюшч пераплёўся з хмелем.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пераблытацца, змяшаўшыся.

Розныя думкі перапляліся ў галаве.

3. Заплесці сабе валасы ў косы нанава, іначай (разм.).

4. 3 цяжкасцю перайсці (разм.).

Ледзь пераплёўся цераз мост.

|| незак. пераплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны. Місько.

2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запле́сціся 1, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.

1. Заплесці сабе валасы ў касу (косы).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, пераплесціся. Сенажаць! Заплялося тваё разнатраўе — Не пацягнеш касы. Арочка.

запле́сціся 2, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.

Разм. З цяжкасцю зайсці куды‑н. Ледзь заплёўся дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. паплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.

1. Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем. Шоргаючы па халявах плашчом, Арцём паныла паплёўся ад свайго шалаша — адзінай будовы на кургане. Ракітны. Апіраючыся на плячо жанчыны, .. [Васіль] паплёўся ўздоўж акопа. Няхай.

2. Сплесціся, пераплесціся. [Мар’я:] — Пасадзіла я летась тут гарбузы. Дык бацвінне, як лаза, паплялося, на плот вешала. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепи́ться

1. (зацепиться одно за другое) счапі́цца, мног. пасчапля́цца, пасчэ́плівацца;

2. (соединиться, сплетаясь) сашчапі́цца, мног. пасашчапля́цца, пасашчэ́плівацца;

3. (сжаться) разг. сці́снуцца, сця́цца;

4. (схватиться в драке, вступить в ожесточённый спор) разг. счапі́цца, сашчапі́цца, схапі́цца, схваці́цца, спле́сціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; пр. пераплёўся, ‑плялася, ‑плялося; заг. перапляціся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся паміж сабой. Плюшч пераплёўся з хмелем. □ На.. [карце] у загадкавым лабірынце перапляліся дзесяткі рознакаляровых ліній. Гамолка. Каля яліны расла вілаватая, галінастая бяроза, тоўстыя сукі якой перапляліся з яловымі лапкамі. Ляўданскі. // перан. Злучыцца, зліцца ў адно цэлае; перамяшацца. Многія з нас першы раз трапілі ў гэты край, дзе легендарнае і рэальнае перапляліся так шчыльна. Залескі. Беларусь была тым раёнам імперыі, дзе своеасабліва перапляліся між сабою класавыя, нацыянальныя і рэлігійныя супярэчнасці. «Полымя».

2. Разм. Заплесці сабе валасы ў косы нанава, іначай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)