ке́мпінг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльна абсталяваны лагер для аўтатурыстаў.

|| прым. ке́мпінгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэмато́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяльна абсталяваны будынак для крэмацыі.

|| прым. крэмато́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танцпляцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Спецыяльна абсталяваная адкрытая пляцоўка для танцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлесту́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядуцца трансляцыі тэлевізійных праграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

especially [ɪˈspeʃəli] adv.

1. асаблі́ва; гало́ўным чы́нам

2. спецыя́льна;

I bought it especially for you. Я купіў гэта спецыяльна для вас.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

порт¹, -а, М -рце, мн. парты́, -о́ў, м.

Месца з засцярожанай воднай прасторай, спецыяльна абсталяванае для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў, а таксама прыморскі горад з такім спецыяльна прыстасаваным месцам.

Рачны п.

Гандлёвы п.

Паветраны порт — тое, што і аэрапорт.

|| прым. парто́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́рачны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім-н. спешным даручэннем.

Паслаць пісьмо нарачным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́ст, -у, М -сце, м.

Спецыяльна апрацаваны алей або тлушч, што прымяняецца для прыгатавання фарбаў, лакаў, кіту і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дые́та, -ы, мн. -ы, дые́т, ж.

Спецыяльна ўстаноўлены рэжым харчавання.

Хворы на дыеце.

Строгая д.

|| прым. дыеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку.

А. сваю нязгоду.

|| незак. агаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.