2.(поражать кого-л., случаться с кем-л.) здара́цца (з кім); спатыка́ць (каго); спасціга́ць(каго); см.пости́гнуть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
penetrate[ˈpenɪtreɪt]v.
1. праніка́ць; прайма́ць; прані́зваць;
A ray of light penetrated the room. Прамень святла пранік у пакой.
2. разуме́ць, спасціга́ць;
penetrate into the secrets of natureспасціга́ць таямні́цы прыро́ды
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
experience2[ɪkˈspɪəriəns]v.
1. пазнава́ць, зазнава́ць, спасціга́ць; ве́даць з во́пыту
2. адчува́ць, перажыва́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГУ́СЕЎ Васіль Фёдаравіч (11.1.1927, в. Зарэчча Валагодскай вобл., Расія — 1.2.1991),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыў тэатр. студыю пры Валагодскім драм. т-ры (1944). Працаваў у Волагдзе, Уральску, Камянец-Падольску, Даўгаўпілсе. З 1963 у Магілёўскім абл.драм. т-ры. Яго майстэрства вызначалася ўменнем спасцігаць сутнасць вобраза і псіхалагічна матываваць яго дзеянні, знаходзіць нечаканыя вонкавыя рысы, уласцівыя персанажу. Выконваў драм. і камедыйныя ролі. Сярод іх: палкоўнік Кусонскі («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Шахматаў («Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка), Дасцігаеў («Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Крогстад («Нора» Г.Ібсена), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Дон Луіс («Дон Жуан» Мальера) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
eréilenvtспасціга́ць, даганя́ць (зняна́цку), заспява́ць (пра смерць, весткі і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВО́ПЫТ,
уся сукупнасць практычных узаемаадносін паміж чалавекам і аб’ектыўным светам; элемент пазнавальнай дзейнасці, спалучэнне пачуццёвага і абстрактна-лагічнага адлюстравання аб’ектыўнай рэальнасці на аснове і ў працэсе практычнага ўздзеяння чалавека на навакольны свет.
У гісторыі філасофіі, паводле поглядаў эмпірызму і сенсуалізму, вопыт трактаваўся як адзіная крыніца ведаў. Прадстаўнікі ідэаліст. эмпірызму (Дж.Берклі, Д.Юм), абмяжоўвалі вопыт сукупнасцю пачуццяў і адчуванняў і адмаўлялі, што ў аснове яго ляжыць аб’ектыўная рэальнасць. Матэрыяліст. эмпірызм (Ф.Бэкан, Т.Гобс, Дж.Лок, Д.Дзідро, К.Гельвецый) крыніцай вопыту лічыў матэрыяльны свет. Прадстаўнікі рацыяналізму (Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Лейбніц) меркавалі, што лагічнае мысленне не можа грунтавацца на вопыце, бо розум быццам бы здольны спасцігаць ісціну непасрэдна, без пачуццёва-эмпірычнага пазнання. І.Кант крытыкаваў рацыяналізм і сенсуалізм, Г.Гегель лічыў пазнанне працэсам, што развіваецца на шматлікіх узроўнях.
Сучасная філасофія разглядае вопыт як нешта вытворнае ад аб’ектыўнай рэальнасці, як пераўтваральнае ўздзеянне чалавека на знешні свет і як вынік гэтага ўздзеяння ў выглядзе ведаў і навыкаў, як працэс узаемадзеяння суб’екта з аб’ектам. Вопыт адлюстроўвае ўзровень авалодання законамі прыроды, грамадства і мыслення, што дасягнуты людзьмі на дадзеным этапе іх гіст. развіцця.
Літ.:
Швырев В.С. Научное познание как деятельность. М., 1984;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прысціга́ць, прысці́гнуць ’знаходзіць; адшукваць’; ’сачыць за кім-небудзь’; ’даходзіць’; ’раптоўна апанаваць; спасцігнуць’ (Нас., ТСБМ), ’захапіць, паставіць у безвыходнае становішча’ (ТС), прысцігну́ць ’дагнаць; схапіць’ (Нас.), ’прыбыць’ (арш., Шн. 2), ст.-бел.пристигнути ’прыбыць’: а каженики царевы пристигли (Альтбаўэр). Гл. спасціга́ць, сцігаць; на фоне адносна слаба засведчаных у беларускай мове вытворных ад прасл.*stig‑ звяртае ўвагу беларуска-паўднёваславянская паралель прысці́гнуць — балг.присти́гна ’прыйсці, прыбыць’, макед.пристигне ’прыехаць, прыбыць’.
I still can’t fathom out what she meant. Я ўсё яшчэ не магу зразумець, што яна мела на ўвазе.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
разуме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1.каго-што. Усведамляць, спасцігаць розумам сэнс, змест і пад. чаго-н.; асэнсоўваць.
Р. усё сказанае.
Р. мастацтва.
Р. музыку.
2.што і з дадан. Ведаць, здагадвацца аб чым-н., усведамляць што-н.
Р. сваю памылку.
Р., што назад дарогі няма.
3.каго-што. Падразумяваць, мець на ўвазе.
4.у знач.пабочн. сл.разуме́еш (разуме́еце) Ужыв. з мэтай падкрэсліць што-н., звярнуць увагу на што-н.
Я, разумееш, не згодна з такой думкай.
|| наз.разуме́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Імкліва ўпасці зверху, абрушыцца, абваліцца. Ён [мост] закалышацца, як дзіцячая калыска, не вытрымае цяжару і абрынецца ў ваду.Сабаленка.Косыя блакітныя ніткі мігатлівай шкляной заслонай захінаў далягляд, і Юрку здалося, што палатка — гэта астравок, на які абрынулася вада.Карпаў.//перан. Нечакана спасцігаць каго‑, што‑н. Няшчасце абрынулася на Марыльку.Сабалеўскі.
2.перан. Імкліва, з вялікай сілай напасці, наваліцца. Не ступіў я і кроку, як раптам у галаве памутнела, паплылі кругі, нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)