спасы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. гл. спаслацца.
2. Цытата з тэксту або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца.
С. даецца ў канцы раздзела.
|| прым. спасы́лачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сіні́льны 1, ‑ая, ‑ае.
У выразе: сінільная кіслата гл. кіслата.
сіні́льны 2, ‑ая, ‑ае.
Фарбавальны. У Пермскай губерні рамяство яшчэ вельмі развіта, параўнаўча з цэнтральнай Расіяй: дастаткова спаслацца на такі промысел, як сінільны (або фарбавальны). Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odwołać się
зак.
1. звярнуцца да каго;
2. спаслацца каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
powołać się
powoła|ć się
зак. спаслацца;
~ć się na czyją opinię — спаслацца на чыю думку;
~j się na mnie — спашліся на мяне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
use2 [ju:z] v.
1. выкарысто́ўваць; карыста́цца; ужыва́ць;
May I use your name as a reference? Ці магу я спаслацца на вас?
2. абыхо́дзіцца (з кім-н.), ста́віцца (да каго-н.)
♦
use your head паду́май
use up [ˌju:zˈʌp] phr. v. скарыста́ць, патра́ціць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wylegitymować się
зак.
1. прад(явіць (паказаць) дакументы; засведчыць сваю асобу;
2. czym спаслацца на што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nawiązać
зак.
1. прывязаць; панапрывязваць;
2. завязаць; наладзіць;
nawiązać stosunki — завязаць адносіны (стасункі);
2. do czego звярнуцца да чаго; спаслацца на што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
спасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спасылацца — спаслацца. Калі ж Вабейка напісаў, што дом пабудаваны .. і што, каб не спасылка на яго, Ціхана, будавацца не дазволілі б, Ціхан адказаў надзвычай рэзка. Хадкевіч. Кавалёва слухала жанчын і была рада, што не пачула, каб хоць адна не паверыла ў свае сілы. Была толькі адна спасылка — на сям’ю. Дуброўскі.
2. Цытата, вытрымка адкуль‑н. або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца ў асноўным тэксце. Бывае, што ў спасылках на крыніцы сустрэнеш набранае петытам імя першаадкрывальніка, першапраходц[а]. Юрэвіч. Прасіў [Кухарчык] толькі адно, каб спасылкі на крыніцы, з якіх бралася тое ці іншае палажэнне, Мая пісала на мове арыгінала. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Пры́вад, прі́вод ’слушнасць, дарэчнасць; лад, толк, сэнс’: да́рма не скажуть, а усе ік прі́воду (лельч., Нар. лекс.). Сюды ж устойлівае словазлучэнне даць прыво́д ’вывесці ў жыццё (пра дзяцей)’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік ад прыво́дзіць, незак. тр. да прыве́сці, сярод іншых значэнняў ’паведаміць што-небудзь для падмацавання свайго меркавання, спаслацца на каго-, што-небудзь’ (ТСБМ). У абстрактным значэнні параўн. рус. дыял. приво́д ’заклінанне пастухоў, якое, паводле забабонаў, засцерагае скаціну ад звяроў’, ’навучанне, натацыя’, укр. приві́д ’кіраўніцтва, камандаванне; падстава, аснова’, польск. przywód ’намова, заахвочванне’ і пад. У канкрэтным значэнні ’нараджэнне, прыплод’ вядомае і іншым славянскім мовам, параўн. балг. прѝвод ’прыплод ад жывёлы, што была дадзене ў якасці пасагу’, параўн. БЕР, 5, 702 (да прасл. *privodъ ’тое, што прыведзена’). Гл. таксама Jakobson, Word, 7, № 2, 1951, 190; Варбат, Этимология–1963, 213–216.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
статья́ ж.
1. (небольшое сочинение) арты́кул, -ла м.;
газе́тная статья́ газе́тны арты́кул;
2. (глава, раздел) арты́кул, -ла м.;
сосла́ться на статью́ зако́на спасла́цца на арты́кул зако́на;
3. бухг. арты́кул, -ла м.; (источник) крыні́ца, -цы ж.;
статья́ дохо́да фин. крыні́ца дахо́ду;
расхо́дная статья́ расхо́дны арты́кул;
4. (разряд) стацця́, -цці́ ж.;
матро́с пе́рвой статьи́ матро́с пе́ршай стацці́;
◊
по всем статья́м круго́м; па ўсіх пу́нктах.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)