Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
со́нечны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сонца (у 1 знач.). Сонечны прамень. Сонечнае цяпло. Сонечная энергія. Сонечнае зацьменне. □ А сосны да неба ўзнімаюць галіны, нібыта вітаючы сонечны ўсход.А. Вольскі.// Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца. Сонечны рухавік. Сонечная ванна.
2. Такі, калі свеціць сонца, з сонцам. І калі запахне кропам, тады, здаецца, устае ўваччу сонечная-сонечная раніца, калі трапечуцца кропелькі расы на кветках.Лынькоў.У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень.Гурскі.Надвор’е было сонечнае.Кавалёў.
3. Які асвятляецца сонцам; асветлены сонцам. Сонечная паляна. Сонечны пакой. □ Раніцаю мокры вецер біўся з лесу ў сонечнае акно.Чорны.Над Свіслаччу, Дзе малады барок Вяршалін пікамі блакіт папоркаў, Цвіце нясмелым цветам чабарок, Паслаўшыся на сонечным пагорку.Калачынскі.Пасля цемры і вільгаці, што панавалі ў пячоры, на сонечным беразе было асабліва хораша.Бяганская.
4.перан. Радасны, светлы, шчаслівы. Жывём у сонечнай краіне І будзем жыць у добры час, Дзе праўда ясная не гіне, Дзе праўдзе служыць кожны з нас.Купала.// Які выяўляе радасны настрой. Добрай раніцы, чароўная чарцёжніца з сонечнай усмешкай!Васілёнак.
5. Падобны колерам на сонца; ярка-жоўты. Сонечны колер — след таго, што будынкі яшчэ свежыя, новыя.Скрыган.
•••
Сонечнае спляценнегл. спляценне.
Сонечнаясістэмагл.сістэма.
Сонечны гадзіннікгл. гадзіннік.
Сонечны ўдаргл. удар.
Сонечныя плямыгл. пляма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕРКУЛЕ́С (лац. Hercules),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Самая яркая зорка 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 140 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У Геркулесе знаходзіцца тыповае шаравое зорнае скопішча. У напрамку да Геркулеса рухаецца Сонечнаясістэма (гл.Апекс). У Геркулесе выяўлены рэнтгенаўскі пульсар Her X-1, які атаясамліваецца з аптычна пераменнай зоркай HZ Her. На тэр. Беларусі сузор’е найлепей відаць вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
со́нечны sónnig, Sónnen-; solár, solárisch;
со́нечнае зацьме́ннеастр. Sónnenfinsternis f -;
со́нечная пля́ма Sónnenfleck m -(e)s, -e;
со́нечны пако́й sónniges Zímmer;
со́нечнае надво́р’е sónniges Wetter;
со́нечнаясістэ́маастр. Sónnensystem n -s;
со́нечны ўда́р Sónnenstich m;
со́нечныя акуля́ры Sónnenbrille f -, -n;
со́нечная акты́ўнасцьметэар. Sónnenaktivität [-vi-] f -;
со́нечная радыя́цыя Sónnenstrahlung f -;
со́нечная эне́ргіяфіз., геагр. Sónnenenergie f -;
со́нечны годастр. Sónnenjahr n -(e)s, -e;
со́нечны дыск Sónnenscheibe f -, -n;
со́нечнае спляце́ннеанат. Sónnengeflecht n -(e)s, Solárplexus [-pléxus] m -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
а́пекс
(лац. арех = вяршыня)
1) астр. пункт нябеснай сферы, у напрамку да якога рухаецца Сонечнаясістэма;
2) анат. кончык языка;
3) верхавінкавая частка сцябла або кораня расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«КО́СМАС»,
1) серыя савецкіх ШСЗ для навуковых, тэхнічных і інш. даследаванняў у каляземнай касм. прасторы. Запускаюцца з 16.3.1962.
Навук. праграма ўключае даследаванне касм. прамянёў, радыяцыйных паясоў Зямлі, іанасферы, сонечнай актыўнасці і выпрамянення Сонца, распаўсюджвання радыёхваль і інш. выпрамяненняў у атмасферы Зямлі; прадугледжвае таксама рашэнне тэхн. праблем, звязаных з касм. палётамі: стыкоўку на арбіце, уваход касм. апарата ў атмасферу, арыентацыю ў космасе, жыццезабеспячэнне і ахову ад радыеактыўных выпрамяненняў, адпрацоўку элементаў канструкцыі і бартавых сістэм касм. апаратаў. Пры сумесным палёце «К.-186» і «К.-188» 30.10.1967 упершыню здзейснена аўтам. збліжэнне і стыкоўка на арбіце; пасля расстыкоўкі прадоўжаны іх аўтаномны палёт і праведзена пасадка.
2) Савецкія 2-ступеньчатыя ракеты-носьбіты, пры дапамозе якіх выводзяцца на арбіты ШСЗ «К.», «Інтэркосмас» і інш.
ШСЗ«Космас» для даследавання радыяцыйных паясоў Зямлі: 1 — сонечная батарэя; 2 — блок буферных батарэй; 3 — сістэма тэрмарэгулявання; 4 — блок абслуговай апаратуры; 5 — датчык месцазнаходжання спадарожніка; 6 — адсек навуковай апаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
со́лнечныйпрям., перен. со́нечны;
со́лнечная систе́маастр.Со́нечнаясістэ́ма;
со́лнечный день со́нечны дзень;
со́лнечное настрое́ние со́нечны настро́й;
со́лнечная ко́мната со́нечны пако́й;
со́лнечная сторона́ со́нечны бок;
со́лнечные часы́ со́нечны гадзі́ннік;
со́лнечный уда́рмед. со́нечны ўдар;
со́лнечное сплете́ниеанат. со́нечнае спляце́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
słoneczny
słoneczn|y
сонечны;
udar ~y — сонечны ўдар;
układ ~y — сонечнаясістэма;
kąpiele ~e — сонечныя ванны;
zegar ~y — сонечны гадзіннік;
okulary ~e — сонечныя акуляры;
splot ~y анат. дыхавіца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
układ, ~u
м.
1.сістэма; структура;
układ słonieczny — сонечнаясістэма;
układ nierwowy — нервовая сістэма;
układ scalony — інтэгральная схема;
2. размяшчэнне; расстаноўка; суадносіны;
układ alfabetyczny — алфавітны парадак;
układ sił — суадносіны сіл;
3. дагавор, дамова;
zerwać układ — парушыць дамову;
4. перамовы;
prowadzić ~y — весці перамовы;
zerwać ~y — сарваць перамовы;
5.геал. рэльеф;
6. манера
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГАЛА́КТЫКА (ад познагрэч. galaktikos малочны, млечны),
гіганцкая зорная сістэма, да якой належаць Сонца і ўся Сонечнаясістэма разам з Зямлёй. У яе ўваходзяць не менш за 100 млрд. зорак (іх агульная маса каля 1011 мас Сонца), міжзорнае рэчыва (газ і пыл, маса якіх каля 0,05 масы ўсіх зорак), касм. часціцы, эл.-магн. і гравітацыйнае поле.
Структура Галактыкі неаднародная. Адрозніваюць 3 асн. падсістэмы: сферычную (гала) — шаравыя скопішчы, чырвоныя гіганты, субкарлікі, пераменныя зоркі тыпу RR-Ліры, якія рухаюцца вакол цэнтра мас Галактыкі па выцягнутых арбітах у разнастайных напрамках і не ўдзельнічаюць у вярчэнні галактычнага дыска; прамежкавую (дыск) — большасць зорак галоўнай паслядоўнасці, у т. л. Сонца, зоркі-гіганты, белыя карлікі, планетарныя туманнасці; скорасць іх вярчэння мяняецца з адлегласцю ад цэнтра; узрост — некалькі млрд. гадоў; плоскую (тонкі дыск ці спіральныя рукавы) — маладыя зоркі, міжзорны газ і пыл, доўгаперыядычныя цэфеіды, пульсары, многія галактычныя крыніцы гама-, рэнтгенаўскага і інфрачырвонага выпрамянення; узрост гэтых зорак не большы за 100 млн. гадоў, яны не паспелі значна аддаліцца ад месцаў свайго нараджэння, таму спіральныя галіны Галактыкі лічаць месцам утварэння зорак. Цэнтральная вобласць Галактыкі (ядро) знаходзіцца ў напрамку сузор’я Стралец і заслонена ад зямнога назіральніка міжзорнымі воблакамі касм. пылу і газу. Памеры ядра Галактыкі больш за 1000 пк. Яно з’яўляецца крыніцай магутнага радыевыпрамянення, што сведчыць пра актыўныя працэсы, якія адбываюцца ў ім. Самая знешняя частка сферычнай падсістэмы — карона Галактыкі радыусам каля 70 кпк і масай, у 10 разоў большай за масу ўсёй астатняй Галактыкі. Сонца, знаходзіцца на адлегласці 8,5 кпк ад цэнтра, амаль дакладна ў плоскасці Галактыкі, і аддалена ад яе на Пн прыблізна на 25 кпк Скорасць вярчэння Сонца вакол цэнтра Галактыкі 230 км/с. Для зямнога назіральніка зоркі канцэнтруюцца ў напрамку плоскасці Галактыкі і зліваюцца ў бачную карціну Млечнага Шляху. Знаходжанне Сонца паблізу плоскасці Галактыкі ўскладняе даследаванне нашай зорнай сістэмы.
Літ.:
Марочник Л.С., Сучков А.А. Галактика. М., 1984;
Воронцов-Вельяминов Б.А. Очерки о Вселенной. 8 изд. М., 1980;