снара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Від боепрыпасаў для стральбы з гармат.

У лесе разарваўся с.

2. Прыбор, інструмент, машына.

С. для свідравання.

3. Прыстасаванні для спартыўных практыкаванняў.

Гімнастычныя снарады.

|| прым. снара́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ГРАД»,

самаходная рэактыўная сістэма залпавага агню. У склад «Град» ўваходзяць; баявая машына БМ-21, трансп. машына, асколачна-фугасныя рэактыўныя снарады М-210ф.

Прызначаны для знішчэння і падаўлення жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка ў месцах іх канцэнтравання, артыл. і мінамётных батарэй, разбурэння ўмацаванняў, апорных пунктаў і інш. на адлегласці да 20,4 км. Баявая БМ-21 зроблена на базе аўтамабіля «Урал»; мае абсталяванне для забеспячэння адзіночнага і залпавага агню, бяспечнай работы разліку пры яго знаходжанні ў кабіне баявой машыны ці ў сховішчы на аддаленні да 60 м ад яе. Снарады перавозяцца і захоўваюцца на трансп. машыне на спец. стэлажах. У Беларусі «Град» прыняты на ўзбраенне рэактыўных артыл. дывізіёнаў сухап. Узбр. Сіл. Гл. таксама Рэактыўная артылерыя.

А.​У.​Аляхновіч.

т. 5, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наве́сны, ‑ая, ‑ае.

Такі, пры якім кулі, снарады, міны, апісваючы ў паветры крутую дугу, падаюць зверху. Павесны агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпа́ліна, ‑ы, ж.

Выпаленае агнём месца; выгарына. Снарады і бомбы ўсю.. [зямлю] перарылі, спустошылі, пакрылі чорнымі ды ржавымі выпалінамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боепрыпа́сы, ‑аў; адз.

Баявыя прыпасы: снарады, міны, патроны і пад. На пуцях стаяў мёртвы бронецягнік, палалі эшалоны з боепрыпасамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артылеры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да артылерыі. Артылерыйскія снарады. Артылерыйскі агонь. Артылерыйскія заводы. Артылерыйскі салют. Артылерыйскі палігон.

•••

Артылерыйская падрыхтоўка гл. падрыхтоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вогнепрыпа́сы, ‑аў; адз. няма.

Спец. Агнястрэльныя прыпасы (патроны, снарады і пад.), а таксама запалы, узрывальнікі, якія выкарыстоўваюцца для ўзрываў гранат, мін і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фуга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фугаса. Снарады фугаснага дзеяння.

2. Які дзейнічае сілай газаў, што ўтвараюцца пры выбуху. Фугасная бомба. Фугасны снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Утвараць дробны перарывісты стук. Ззаду грымелі, разрываючыся, снарады і густа, з пераборамі, ляскаталі кулямёты. Галавач. Зубы .. [чалавека] ляскаталі, усё цела калацілася. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узрыва́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў міне, снарадзе і пад., якое выклікае выбух, узрыў. Спачатку .. [Аўгіння] баялася, але Мікола пераканаў, што снарады абясшкоджаны — у іх няма ўзрывальнікаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)