кара́вы, -ая, -ае.

1. Каляны ад засохлай гразі.

Каравая ануча.

2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

Каравыя рукі.

3. перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.

Каравыя выразы.

|| наз. кара́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

verkrümmt a скрыўлены

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

skrzywiony

скрыўлены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

искорёженный пакараба́чаны; пакру́чаны, скру́чаны; сагну́ты, пагну́ты; скры́ўлены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gnarled

[nɑ:rld]

adj.

сукава́ты, гузава́ты, скры́ўлены (пра дрэ́ва)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

иско́шенный разг. ско́шаны, скры́ўлены; скасабо́чаны; см. искоси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́шенныйII ско́шаны, скасабо́чаны; скры́ўлены; см. скоси́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skewed [skju:d] adj. касы́, ско́шаны, перако́шаны, скасабо́чаны; скры́ўлены;

skewed statistics скажо́ная статы́стыка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перакрыві́ць, -ыўлю́, -ы́віш, -ы́віць; -ы́ўлены; зак.

1. што. Зрабіць крывым, перакасіць.

П. раму.

2. звычайна безас., каго-што. Надаць скрыўлены выраз (твару, губам).

Ад болю перакрывіла твар.

3. каго. Перадражніць, падаць у смешным выглядзе.

|| незак. перакрыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Перакошаны, скрыўлены. Пакошаная рама.

пако́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакасіць ​2 (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)