КЛЕЙСТАТЭ́ЦЫЙ (ад грэч. kleistos замкнёны + thekion скрыначка), клейстакарпій (... + karpos плод),
замкнёнае шарападобнае ці круглаватае пладовае цела некат. сумчатых грыбоў (плектаміцэты, эўроцыевыя і мучністарасяныя грыбы) з абалонкай без адтуліны. Сумкі і споры вызваляюцца пасля разбурэння абалонкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іго́льнік, ‑а, м.
Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголак; ігольніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
casket[ˈkɑ:skɪt]n.
1. шкату́лка; куфэ́рак; скры́начка
2.AmE труна́, дамаві́на
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
jack-in-the-box[ˈdʒækɪnðəbɒks]n. ца́цка-скры́начка, з яко́й выска́квае фігу́рка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
банбанье́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Уст. Прыгожа аздобленая скрыначка для цукерак.
[Фр. bonbonnière.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСЕ́ТА (ад франц. cassette скрыначка),
узаемазамяняльнае прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы апрацоўкі, транспартавання і захоўвання дэталей, матэрыялаў і інш. Да іх адносяць скрыні для цэментацыі, паддоны для награвання, падвескі для гальванічных ваннаў і інш. Існуюць таксама фатаграфічныя і магнітафонныя К.
Фатаграфічная К. — святлонепранікальнае прыстасаванне, у якое змяшчаюць святлоадчувальны матэрыял (кіна- і фотаплёнку, фотапласцінку) для правядзення фота- або кіназдымкі. Бываюць адзінарныя, падвойныя і паўтарачныя (здвоеныя). Магнітафонная К. — прыстасаванне ў выглядзе закрытай плоскай скрыначкі, унутры якой змяшчаецца магнітная стужка для магнітафона ці відэамагнітафона (відэакасета).