chunk [tʃʌŋk] n. то́ўсты кава́лак, лу́ста, скі́ба, скрыль (мяса, сыру і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Скры́га ‘крыга’, ‘пласт узаранай зямлі’, скрыга́нскрыль’ (Шатал.; віл., шчуч., Сл. ПЗБ), скры́га, скрыжа́ліна ‘кавалак лёду, мёрзлай зямлі, солі і інш.’ (Варл., Ян.). Гл. крыга. Семантыка пад уплывам скрыль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыдэ́льскрыль’, памянш. скрыдэ́лек, скрыдэ́лак (беласт., ашм., гродз., Сл. ПЗБ), скры́длікі ‘страва з цёртай бульбы’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж, відаць, скрыдле́ўе ‘скібы змёрзлай зямлі’ (віц., Хрэст. дыял.). Кантамінацыя скрыль і скрыдла, скрыдля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыле́ц ’кавалак’ (Сцяшк. Сл.). Утворана па аналогіі са скрыль ’акраец’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыгля́ць ‘наразаць тонкімі скрылікамі’ (Сцяшк.). Да папярэдняга слова, параўн. скрыль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

slab [slæb] n.

1. скрыль, кава́лак;

a slab of cheese кава́лак сы́ру

2. пліта́;

a marble slab мармуро́вая пліта́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

steak

[steɪk]

n.

1) біфштэ́кс -у m

2) скрыль мя́са або́ ры́бы (для сма́жаньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МЫСЛІВЕ́Ц (Валянцін Цімафеевіч) (9.5. 1937, в. Хазянінкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 25.6.1993),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў на з-дзе ў Мінску (1959—64). З 1967 на Бел. радыё і тэлебачанні, у час. «Полымя», Бел. фондзе культуры і інш. Друкаваўся з 1962. Аўтар дакумент. аповесцей, нарысаў, апавяданняў: зб-кі «Дубы не маўчаць» (1967), «Мае заводчыкі» (1969), «Гарачая сталь» (1971), «Крылаты канвеер» (1975), «Партрэты знаёмых» (1976), «Скрыль мёду» (1984), «Каханне на золку» (1986), «Выгнанне грэшнікаў» (1990) і інш., у якіх узнімае праблемы развіцця горада і вёскі, тэму экалогіі асэнсоўвае як комплекс вытворчых і маральна-этычных праблем па захаванні і ўзбагачэнні нац. духоўнай спадчыны.

Тв.:

Мужанцы: З хронікі сорак пятага года. Мн., 1982.

В.Ц.Мыслівец.

т. 11, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ломо́ть м. (преимущественно о хлебе) лу́ста, -ты ж., скі́бка, -кі ж.; (преимущественно о плодах, сыре и т. п.) скрыль, род. скрыля́ м.;

отре́занный ломо́ть адрэ́заны кусо́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скры́гла ‘стрыжань птушынага пяра’ (свісл., Сл. ПЗБ), скрыглёк ‘скрылёк (бульбы)’ (гарад., там жа), скры́гель, ‘скрылік’ (Скарбы), скрыга́ль, скрыге́ль ‘кавалак сала’ (Ян., Мат. Гом.), скрыгля́ць ‘наразаць скрылямі’ (Сцяшк.). Нейкая кантамінацыя, магчыма, скрыль (гл.) і стругаць, або ад скрыга з ‑л‑суфіксацыяй. Не выключана, што слова паходзіць з скрыдла (гл.), параўн. Філін (Происх., 272 і наст.) аб генезісе kl, gl < tl, dl на славянскіх тэрыторыях, сумежных з балтыйскімі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)