хітраспляце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Складанае, вычварнае перапляценне чаго-н.

2. Складаная задума; складаны і мудрагелісты выклад думак.

Моўныя хітраспляценні.

Хітраспляценні сюжэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азада́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што і чым.

Паставіць каго-н. у складанае становішча, збянтэжыць, здзівіць.

А. пытаннем.

|| незак. азада́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азада́чыць

‘паставіць у складанае становішча’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азада́чу азада́чым
2-я ас. азада́чыш азада́чыце
3-я ас. азада́чыць азада́чаць
Прошлы час
м. азада́чыў азада́чылі
ж. азада́чыла
н. азада́чыла
Загадны лад
2-я ас. азада́ч азада́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час азада́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

завары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

1. Настаяцца ў вары.

Чай заварыўся.

2. перан. Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; разм.).

Заварылася справа.

|| незак. зава́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Раздзяліць, разматаць (зблытанае).

Р. валасы.

2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што-н., дабрацца да сутнасці чаго-н.

Р. складанае пытанне.

|| незак. разблы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛО́ГІКА ВЫКА́ЗВАННЯЎ,

прапазіцыянальная логіка, раздзел логікі, у якім вывучаюцца лагічныя сувязі паміж простымі і складанымі выказваннямі. Простае (атамарнае) выказванне не ўключае ў сябе іншыя выказванні і разглядаецца як пераменная, якая прымае або ісціннае, або няісціннае значэнне. Канкрэтны змест і ўнутр. структура выказванняў пры гэтым не разглядаюцца. Складанае выказванне складваецца з іншых выказванняў пры дапамозе ўзаемазвязаных лагічных (прапазіцыянальных) звязак. Так, злучэнне двух выказванняў з дапамогай звязкі «і» дае складанае выказванне (кан’юнкцыю), якое з’яўляецца ісцінным, толькі калі абодва гэтыя выказванні ісцінныя. Складанае выказванне, утворанае з дапамогай звязкі «або» (дыз’юнкцыя), ісціннае, калі хаця б адно з гэтых двух выказванняў ісціннае. Складанае выказванне, утворанае з дапамогай «не» (адмаўленне), ісціннае, калі толькі зыходнае выказванне няісціннае. Складанае выказванне, атрыманае з двух выказванняў з дапамогай звязкі «калі, то» (імплікацыя), ісціннае ў 3 выпадках: абодва гэтыя выказванні ісцінныя, абодва яны няісцінныя; першае з выказванняў (за словам «калі») няісціннае, а другое (за словам «то») ісціннае, імплікацыя з’яўляецца няісціннай, толькі калі першае з яе выказванняў ісціннае, а другое няісціннае. Мова Л.в. уключае бясконцае мноства пераменных (P, g, r, ... Pi, gi, ri, якія ўяўляюць сабой выказванні), і асаблівыя сімвалы для лагічных звязак: & — кан’юнкцыя («і»), ∨ — дыз’юнкцыя («або»), ¬ — адмаўленне («не» або «няправільна, што»), → — імплікацыя («калі, то»), ↔ — эквівалентнасць («калі і толькі калі»). Л.в. можа быць прадстаўлена таксама ў форме лагічнага злічэння, у якім задаецца спосаб доказу некаторых выказванняў.

Літ.:

Жуков Н.И. Философские основания математики. 2 изд. Мн., 1990;

Брюшинкин В.Н. Практический курс логики для гуманитариев. М., 1996.

В.​В.​Краснова.

т. 9, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нітрафо́с

[ад нітра- + (ама)фос]

складанае мінеральнае азотна-фосфарнае ўгнаенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Komposítum n -s, -ta лінгв. склада́нае сло́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

азада́чаны

‘пастаўлены ў складанае становішча’

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азада́чаны азада́чаная азада́чанае азада́чаныя
Р. азада́чанага азада́чанай
азада́чанае
азада́чанага азада́чаных
Д. азада́чанаму азада́чанай азада́чанаму азада́чаным
В. азада́чаны (неадуш.)
азада́чанага (адуш.)
азада́чаную азада́чанае азада́чаныя (неадуш.)
азада́чаных (адуш.)
Т. азада́чаным азада́чанай
азада́чанаю
азада́чаным азада́чанымі
М. азада́чаным азада́чанай азада́чаным азада́чаных

Кароткая форма: азада́чана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

baffling

[ˈbæflɪŋ]

adj.

цяжкі́, склада́ны

a baffling problem — склада́нае зада́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)