сканцэнтро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сканцэнтраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканцэнтрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сканцэнтраваць і сканцэнтравацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканцэнтро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сканцэнтроўваць — сканцэнтраваць і сканцэнтроўвацца — сканцэнтравацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skoncentrować

зак. сканцэнтраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

урбанізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) насельніцтва, матэрыяльнае і духоўнае жыццё ў гарадах.

|| наз. урбаніза́цыя, -і, ж.

|| прым. урбанізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Сканцэнтраваць (сканцэнтроўваць) у адным цэнтры; аб’яднаць (аб’ядноўваць) у адным месцы, у адных руках.

Ц. работу.

|| наз. цэнтраліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акумулі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Сабраць (збіраць), засяродзіць (засяроджваць), сканцэнтраваць (канцэнтраваць).

[Лац. accumulare.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ześrodkować

зак. сканцэнтраваць, засяродзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

масі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).

М. артылерыю.

|| наз. масіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Частка прыцэльнага прыстасавання ў ручной агнястрэльнай зброі, размешчаная на пярэдняй частцы ствала.

Узяць на мушку каго-н. (таксама перан.: сканцэнтраваць увагу на кім-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)