Разм. Разумны, талковы. Шкада, што такому чалавеку бог даў розум. Каб путнаму чалавеку, то якую карысць калгасу прынёс бы!..Сергіевіч.Нічога пэўнага, путнага, як на тое, не прыходзіла ў галаву.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаса́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Тытунь свайго пасеву і хатняй апрацоўкі. — Мой тытунь рэдка хто вытрымлівае, — сказаў.. [Хама], пілі я закашляўся, пацягнуўшы самасаду.Сергіевіч.— Давай перакурым, — прапанаваў Клім. — Сёлета ў мяне самасад на славу ўдаўся.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРЭ́ЦА (Ляіля Ахцямаўна) (н. 13.1.1951, г. Харкаў, Украіна),
бел. мастак. Скончыла Харкаўскі маст.ін-т (1974). Працуе ў тэхніцы каляровай літаграфіі, кніжнай графікі, акварэлі. Асн. работы: графічныя серыі «Украінскія матывы» (1977), «Зямля ў квецені» (1979), «Чарнобыльскі след» і «Праява» (1989), «Гістарычныя асобы Беларусі» (1993—96, разам з В.Варэцам) і інш.; іл. да кніг «Мая рэспубліка», «Намеснік бабулі» П.Кавалёва (абедзве 1988), «Буду настаўнікам» Э.Агняцвет (1990), «Беларуска-італьянская кухня» (1995), «Паміж Масквой і Варшавай» В.Іпатавай (1996, у сааўт.) і інш. Стварыла серыі паштовых марак «Мастакі Беларусі», «Гістарычныя асобы Беларусі», «Беларускія спартсмены да алімпіяды ў Атланце».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ДЗІШКАЎСКІ КАЛЬВІ́НСКІ ЗБОР,
помнік архітэктуры рэнесансу. Пабудаваны ў 1612 у в. Жодзішкі (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.), у пач. 19 ст. перабудаваны пад Троіцкі касцёл. Першапачаткова храм быў 1-нефавы, прамавугольны ў плане, без апсіды, з двух’яруснай чацверыковай вежай-званіцай на гал. фасадзе. Пры перабудове да нефа прыбудаваны вял. прамавугольныя ў плане бакавыя капліцы з трохвугольнымі шчытамі ў завяршэнні тарцовых сцен. Цяпер — мураваны крыжападобны ў плане 1-нефавы будынак з квадратнай у плане алтарнай апсідай з сакрысціяй з Пн і вуглавымі контрфорсамі. Гал. фасад вырашаны плоскасна, завершаны шчытом, партал увахода аформлены рустыкай. Скляпенні капліц упрыгожаны размалёўкай (мастак П.Сергіевіч, 1937).
Надаць сабе выгляд каго‑, чаго‑н. — А ты, калі свой капялюш скінуў і надзеў фуфайку, дык ты лічыш ужо падрабіўся пад нас?Сергіевіч.// Падладзіцца да чаго‑н. Падрабіцца пад сялянскую гаворку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ктык, ‑а, м.
1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы. Цяпер прыйшлі ў калгас людзі з адукацыяй, практыкі, спецыялісты.Сергіевіч.
2. Практычны, дзелавы чалавек. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ён практык, увішны ў рабоце.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пастэлі. Пастэльны жывапіс.// Зроблены пастэллю. Пастэльны партрэт.
2. Няяркі, мяккі (пра колер і пад.). [Карціну] «Перад шлюбам» Сергіевіч выканаў у далікатных пастэльных танах.Ліс.[Мода] раіць .. і другое: зусім не баяцца светлых пастэльных колераў.«Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ БАРЫСАГЛЕ́БСКІ (КАЛО́ЖСКІ) МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 15—20 ст. у Гродне. Узнік пры Гродзенскай Барысаглебскай царкве. У 1480 пры першым вядомым ігумене Каліксце гродзенскі мешчанін І.Сергіевіч завяшчаў манастыру фальварак Панямонь, Г.Хадкевіч — штогадовую даніну ў 20 бочак мукі. Каля 1500 вял.кн. Аляксандр падараваў манастыру сад на беразе Нёмана, а кцітар (стараста з міран) каралеўскі пісар Б.Багавіцінавіч — фальварак Чашчаўляны (Чашчэвічы). У сярэдзіне 16 ст. манастыр заняпаў і ў ім не было манахаў. У канцы 16 ст. адрадзіўся і стаў уніяцкім. Сярод уніяцкіх ігуменаў быў вядомы пісьменнік-палеміст Леў Крэўза. З сярэдзіны 17 ст. тут вядомы цудатворны абраз Маці Божай Каложскай (эвакуіраваны ў 1915, месца яго знаходжання невядома). У пач. 18 ст. пры ігумене Воўку-Ланеўскім манастыр зноў заняпаў, а ігумен Яхімовіч аддаў усю зямельную маёмасць гродзенскім кармелітам. Пасля скасавання ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 манастыр стаў зноў праваслаўным, у сярэдзіне 19 ст. ён пераведзены ў будынкі закрытага Гродзенскага кляштара бернардзінак. Спыніў існаванне ў 1-ю сусв. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пало́нік1, ‑а, м.
Тое, што і апалонік 1. Словы ветэрынара ўзрадавалі хлопцаў. Яны збегалі да сажалкі, накапалі чар вякоў, налавілі палонікаў. І жаўтароцік крыху пажвавеў.Сіняўскі.
пало́нік2, ‑а, м.
Тое, што і апалонік 2. Мужык узяў палонік, якім аладкі наліваюць, разоў дзесяць апусціў яго ў чыгунок, і той адразу апусцеў.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Сапсавацца ад вільгаці і цяпла; згнісці, сатлець. [Дзядзька:] — Вы бачылі, мужчыны, жыта якое наша. Усё сапрэла.Сергіевіч.Дзед кажа, што гэта ўжо бярвенне ўсярэдзіне сапрэла на парахню.Сабаленка.
2. Змакрэць ад поту. [Патржанецкі:] — У мяне сапрэлі ногі. Я не разуваўся трое сутак.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)