калана́т
(лац. colonatus)
форма прыгоннай залежнасці сельскага насельніцтва ў Стараж. Рыме і еўрапейскіх краінах перыяду ранняга сярэдневякоўя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сельпо́, нескл., н.
1. Сельскае спажывецкае таварыства. Каля крамы мясцовага сельпо ходзіць начны вартаўнік, паглядае на вокны, што свецяцца ў познюю пару ды прыслухоўваецца да мернага пастуквання паравіка. Шахавец.
2. Разм. Магазін сельскага спажывецкага таварыства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сельсаве́тчык, ‑а, м.
Разм. Работнік сельскага Савета. З-за стала сельсаветчык гаворыць сходу: — Збіраецеся вы ўжо колькі раз. Трэба вырашыць, як зрабіць, ці ў калектыў пойдзеце, ці ўсе за хутары свае крычаць будзеце яшчэ. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мірае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Разм. пагард. Той, хто жыве з чужой працы; кулак, эксплуататар. Першым быў схоплены [паліцаямі] Стась Галубоўскі, член сельскага савета, які дзяліў паміж сялянамі зямлю пана Скірмунта і такіх міраедаў, як Кандыба. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муніцыпалітэ́т
(ням. Munizipalität, ад лац. municipalis = гарадскі)
орган гарадскога або сельскага самакіравання ў некаторых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
муніцыпаліза́цыя
(фр. municipalisation, ад лац. municipalis = муніцыпальны)
прымусовая перадача маёмасці прыватных асоб у распараджэнне органаў гарадскога або сельскага самакіравання (муніцыпалітэтаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ако́лічны, ‑ая, ‑ае.
Навакольны, сумежны, суседні. [Пан:] — Заўтра ж дай ведаць мужыкам аколічных вёсак, хай прыходзяць да мяне. Чарот. Як жонка члена сельскага Савета.. [Сідарыха] ведае ўсе аколічныя навіны і не вытрымае, каб не вылажыць іх усе да адной перад Арынай. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЛКІО (Alkio; сапр. Філандэр; Filander) Сантэры
(17.6.1862, мяст. Лайхія — 24.7.1930),
фінскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Пачынальнік сельскага асв. маладзёжнага руху (1888). Адзін з заснавальнікаў партыі Аграрны саюз (1906). У 1919—20 міністр сац. спраў. Дэп. сейма ў 1907—22. Аўтар раманаў і апавяданняў пра сялянскі побыт паўн. Фінляндыі.
т. 1, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧНО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від мясц. ацяплення, пры якім памяшканне абаграваецца ўстаноўленымі ў ім абагравальнымі печамі. Найб. старажытны і просты від ацяплення. Цяпло ад згарання паліва ўспрымаецца масівам печы і перадаецца памяшканню. Ахалоджаныя дымавыя газы праз комін выдаляюцца ў атмасферу. П.а. выкарыстоўваюць пераважна ў малапавярховых дамах пасялковага і сельскага тыпу.
т. 13, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДРУБ,
адасоблены надзел, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сял. сям’і ў Рас. імперыі. Узніклі водрубы ў 1907—16 у выніку сталыпінскай аграрнай рэформы побач з хутарамі. У адрозненне ад хутара селянін не пераносіў сядзібу на свой участак, а заставаўся ў вёсцы. На Беларусі водрубы былі найбольш пашыраны ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
т. 4, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)