обсе́вки мн. (высевки) вы́сеўкі, -севак;

обсе́вок ед. вы́сеўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсе́вак, -се́ўка, мн.е́ўкі, -се́вак, м.

1. Лапік на ніве, які застаўся незасеяным.

2. толькі мн. Рэшткі ад прасявання; высеўкі.

Змесці ў кучу абсеўкі.

3. мн., перан. Пра што-н. непаўнавартаснае.

Мы ж табе не абсеўкі якія.

|| прым. абсе́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсе́вак, ‑се́ўка, м.

1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі. Сабаленка.

2. толькі мн. (абсе́ўкі, ‑се́ўкаў і се́вак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі. // перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму? Губарэвіч.

3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)