пра́здничный свято́чны; (торжественный) урачы́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

festive [ˈfestɪv] adj. свято́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гала-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вялікі, святочны, урачысты, напр.: гала-канцэрт, гала-прадстаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

андара́к, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

Саматканая паласатая або ў клетку спадніца.

Святочны а.

|| прым. андара́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрыго́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Набыць прыгожы, святочны выгляд.

Упрыгожыўся горад да свята.

|| незак. упрыго́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засто́лле, -я, н.

Святочны стол з пачастункам, месца за сталом, а таксама ўсе тыя, што сядзяць за сталом.

Поўнае з. гасцей.

Гамоніць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў; святочны.

Парадная форма.

П. мундзір.

2. Пра ўваход: пярэдні, галоўны.

Парадныя дзверы.

П. ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

convivial [kənˈvɪviəl] adj.

1. кампане́йскі, вясёлы

2. свято́чны, банке́тны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

świąteczny

святочны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шчадрэц,

старажытны звычай адзначаць святочны вечар напярэдадні Новага года.

т. 17, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)