СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Дабрыца, за 6 км на З ад г. Рагачоў. Пл. 0,29 км², даўж. і шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі 1,85 км. Катлавіна круглай формы сярод раўніннай разаранай тэрыторыі. Схілы невыразныя. Дно сапрапелістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА.
У Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., на левабярэжнай пойме р. Сож, за 10 км на Пд ад г. Слаўгарад. Пл. 0,25 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 170 м, даўж. берагавой лініі 4,82 км. Катлавіна старычнага тыпу. Схілы на Увыш. 3 м, пад лугам, на З невыразныя. Упадае адзін ручай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЕ СВЯТО́Е,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на З ад г. Сянно. Пл. 0,77 км², даўж. 1,53 км, найб.шыр. 730 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 17,1 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шыр. да 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарасло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Беседзь, за 24 км на ПдЗ ад г. Касцюковічы. Пл. 0,26 км², даўж. 630 м, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны выш. да 3 м, спадзістыя, пад лесам, на Пдвыш. да 10 м, разараныя. У паўд.ч. возера заліў. Больш за 40% пл. дна выслана сапрапелем.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДРЫНЬ (Савелій Рыгоравіч) (4.1.1912, в. Таўбозіна Бранскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Радавы Д. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: 25.6.1944 у баі за в.Святое Возера Рагачоўскага р-на разам са ст. лейтэнантам В.С.Уткіным з гранатамі кінуўся пад самаходную гармату «фердынанд»; цаной свайго жыцця воіны сарвалі контратаку праціўніка.