ЛІПУНО́Ў (Аляксандр Якаўлевіч) (25.2. 1906, в. Хвойня Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 21.8.1962),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Свярдлоўскі горны тэхнікум (1937). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1943 на Зах., 3-м і 2-м Прыбалт., 2-м і 1-м Бел. франтах. Пам. камандзіра ўзвода разведкі старшына Л. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы: з 14 студз. па 5 лют. з групай байцоў разведаў сістэму абарончых умацаванняў праціўніка, захапіў 2 «языкоў», выявіў наяўнасць і месцазнаходжанне яго агнявых сродкаў. Пасля вайны працаваў геолагам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДА́Ш (Іван Браніслававіч) (10.1.1919, в. Захарычы Мінскага р-на — 1.3.1993),
бел. вучоны ў галіне гігіены і санітарыі. Канд.мед.н. (1968), праф. (1976). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыў Свярдлоўскімед.ін-т (1942). У 1942—43 нач.сан. службы партыз. брыгады імя М.І.Кутузава, з 1943 старшы дзярж.сан. інспектар Віцебскай вобл. У 1949—74 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, у 1970—91 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па барацьбе з поліяміэлітам, распрацоўцы праграмы падтрымання эпідэміял. добрага стану па поліяміэліце на Беларусі, па пытаннях сан.-эпідэміял. службы, гігіены і арганізацыі аховы здароўя.
Тв.:
Санитарно-эпидемиологические аспекты борьбы с туберкулезом в БССР (разам з В.С.Кароўкіным) // Материалы III республ. съезда фтизиатров. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙЗЭ (Апалон Анатолевіч) (н. 23.8.1923, г. Аса Пермскай вобл., Расія),
бел. мовазнавец, педагог і перакладчык. Д-рпед.н. (1994), праф. (1993). Скончыў Свярдлоўскіпед.ін-т (1946). Працаваў у ВНУ Расіі, з 1968 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе тэорыю тэксту: распрацоўвае праблемы лінгвістыкі (граматыкі) тэксту. Аўтар прац «Сэнсавая кампрэсія тэксту ў навучальных мэтах» (на англ. мове, 1982), «Праблемы тэкстуальнай лінгвістыкі» (у сааўт., 1983), «Чытанне, рэферыраванне і анатаванне замежнага тэксту» (1985) і інш., падручнікаў англ. мовы для сярэдняй школы і адаптаваных кніг для чытання на англ. мове. Пераклаў на англ. мову кн. У.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» і А.Вольскага «Сцяпан — вялікі пан» (1982), апавяданні В.Быкава, П.Пестрака, А.Кулакоўскага, Караткевіча, бел.нар. казкі, з англ. на рус. мову — раман В.Скота «Чорны карлік» (1961).