рака ў Канадзе, левы прыток р. Макензі. Даўж. 1215 км, пл. басейна 276 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Пелі (сістэма Скалістых гор), у верхнім цячэнні парожыстая. Гал. прытокі: Форт-Нельсан, Саўт-Нахані. Сярэдні расход вады 2500 м³/с. Ледастаў ад кастр. да мая. Суднаходная ад г. Форт-Ліярд. У вусці — г. Форт-Сімпсан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ДЖЭ́РСІ (New Jersey),
штат на У ЗША. Пл. 20,3 тыс.км². Нас. 8053 тыс.чал. (1997). Адм. ц. — г. Трэнтан. Найб. горад Ньюарк. Паўд.ч. штата ў межах забалочанай Прыатлантычнай нізіны, на Пн адгор’і Апалачаў. Клімат умераны, марскі. Т-ра паветра ад 1 °C у студз. да 23—25 °C у ліп. Ападкаў каля 1000 мм за год. Пераважае культ. расліннасць, у гарах захаваліся шыракалістыя лясы. Адзін з найб. урбанізаваных, густанаселеных і эканам. развітых штатаў ЗША. Тэр. штата ўваходзіць у агламерацыю Вял. Нью-Йорка (Пн) і Філадэльфіі (ПдЗ). Маш.-буд., у т. л. авія- і суднабудаванне, вытв-сцьпрамысл. абсталявання, зборка аўтамабіляў, электратэхн., электронная; паліграф., сілікатна-керамічная, хім., нафтаперапр., фармацэўтычная, тэкст., швейная прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў, каляровая металургія (выплаўка медзі і цынку), металаапрацоўка. Вытв-сць тэлекамунікацыйнага і біятэхнал. абсталявання. Вылучаецца разнастайная харч.прам-сць, у т. л. кандытарская. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу. Вырошчваюць памідоры, ягады, перац, сою. Малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Парнікова-цяплічныя гаспадаркі, аранжарэі, гадавальнікі. Садоўніцтва (персікі, вішня). Прамысл. кветкаводства. На Пд на асвоеных балотах вял. плантацыі буйнаплодных журавін. Марское рыбалоўства. Узбярэжжа — раён курортаў, шмат атэляў і казіно. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі.
Першымі еўрапейцамі, якія ў 1524 з’явіліся на тэр. штат, былі італьянцы і партугальцы. У 1617 галандцы заснавалі тут сваю калонію. Тэр. ўздоўж р. Дэлавэр засялілі шведы. У 1655 Н.-Дж. далучаны да галандскіх Новых Нідэрландаў. У 1664 акупіраваны англічанамі, сюды пачалі перасяляцца англ.квакеры. З 1676 частка Н.-Дж. (з 1682 поўнасцю) стала ўладаннем У.Пена. З 1702 каронная зямля. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83тэр. штата — месца ваен. дзеянняў: бітвы каля Трэнтана (1776), Прынстана (1777), Монмута (1778). З 1787 штат ЗША. У 19—20 ст. пачалася новая хваля еўрап. іміграцыі, у т. л. беларусаў.
Беларусы ў Нью-Джэрсі. Масавая эміграцыя сялян з Беларусі ў Н.-Дж. пачалася ў канцы 19 ст. У 1910-я г. некалькі бел. сем’яў далучыліся да слав. калоніі ў Хантэрдоне. У 1912 беларусы заснавалі ў Вайнлендзе птушкафабрыку, а пазней на гэтых землях рассяліліся больш за 300 сялян-беларусаў. У 1920—30-я г. яны ўваходзілі ў рас. арг-цыі: Рускае нар.т-ва ўзаемадапамогі ў Амерыцы, Амерыкана-рус.т-ва ўзаемадапамогі і інш.Вял. колькасць беларусаў пасялілася ў Н.-Дж. пасля 2-й сусв. вайны, найб. кампактна — у акругах Мідлсекс, Юніён, Самерсет, Гудзон, Пасейік; стварылі свае асяродкі ў г.Саўт-Рывер, Пасейік, Нью-Брансуік. У штате існуе больш за 20 бел. грамадскіх арг-цый, у т. л. аддзелы Беларуска-амерыканскага задзіночання ў Нью-Брансуіку, Бел. каардынацыйнага к-та Амерыкі, Бел. жаночага згуртавання ў Амерыцы, Бел.-амер. студэнцкага аб’яднання (усе ў Саўт-Рыверы), Саюза бел,амер. моладзі ў Пасейіку, Саўт-Рыверы, Нью-Брансуіку, Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі, Згуртавання беларуска-амерыканскіх ветэранаў і інш. Штат быў месцам правядзення 6-й (1964), 12-й (1976), 15-й (1982) і 20-й (1992) Сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі (усе ў Нью-Брансуіку); I і II кангрэсаў беларусаў Амерыкі (Саўт-Рывер), Бел. фестываляў (1976, 1977, 1979). Рэліг. жыццё беларусаў штата сканцэнтравана вакол парафій Бел. аўтакефальнай правасл. царквы (Жыровіцкай Божай Маці ў Нью-Брансуіку, св. Троіцы ў Дораце, св. Ефрасінні Полацкай ў Саўт-Рыверы). З 1974 у Саўт-Рыверы праводзяцца штогадовыя выстаўкі твораў мастакоў і нар. умельцаў. У штаце жывуць мастакі Т.Стагановіч, В.Шудзейка, Н.Кудасава, Н.Русак, І.Рагалевіч, Л.Махнюк і А.Махнюк. Створаны маст. калектывы: жаночы хор «Каліна», ветэранскі хор, некалькі аркестраў. Выходзілі газеты і часопісы «Беларуская трыбуна», «Шыпшына», «Беларус у Амерыцы», «Царкоўны сьветач», «Беларуская думка» і інш. З 1960 дзейнічае Бел. выдавецкае т-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ КАНГРЭ́САВЫ КАМІТЭ́Т АМЕ́РЫКІ (БККА),
грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША. Створаны ў 1951 у г.Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) як выканаўчы орган Кангрэса беларусаў Амерыкі. Каардынуе работу бел. згуртаванняў, якія прытрымліваюцца паліт. платформы Бел.цэнтр. рады. Старшыні БККА М.Шчорс (1951—57), І.Касяк (1957—89), Р.Завістовіч (з 1990). Збірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя бел. тэмы. Выдае час.«Беларуская думка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА»,
грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт-Рыверы (ЗША) на бел. мове Бел. выдавецкім т-вам. Рэдактар М.Кавыль. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра найважнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё бел. эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы пісьменнікаў Беларусі і бел. замежжа, у т. л. Я.Золака, М.Кавыля, Л.Случаніна. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
дабрачынная арг-цыя для дапамогі беларусам у працэсе эміграцыі і ўсталявання ў ЗША. Засн. ў 1948 у г.Саўт-Рывер. Першы старшыня — І.Ермачэнка. На пач. дзейнасці дапамагаў беларусам у пошуках працы, вывучэнні англ. мовы, адаптацыі да новых умоў пражывання, садзейнічаў заснаванню час.«Беларус у Амерыцы», «Беларускае слова ў Амерыцы», газ. «Беларуская трыбуна», з 1960 друкаванню час.«Беларуская думка». Вядзе шырокую сац., культ. і адукац. дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РДЫФ (Cardiff),
галоўны горад Уэльса (Вялікабрытанія). Адм. ц. графстваў Саўт-Гламорган і Мід-Гламорган. Засн. каля 75.284 тыс.ж. (1991). Порт у Брыстольскім зал. Аэрапорт. Прамысл. і культ. цэнтр Уэльса. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., харч., папяровая, паліграфічная. Уэльскі ун-т. Нац. музей Уэльса. Уэльскі нар. музей (нар. мастацтва). Арх. помнікі: замак (каля 1090), Ландафскі сабор (12—15 ст.), царква Сент-Джон (15 ст.), ратуша (1904), Храм Міру (1938). Цэнтр уэльскай культуры (фестывалі песні, музыкі і паэзіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́НЗІ (Mackenzie),
горная сістэма на ПнЗ Канады, частка ўсх. пояса Кардыльер Паўн. Амерыкі. Абмежавана р. Піл на Пн і р.Саўт-Нахані на Пд. Даўж. каля 700 км. Выш. да 2469 м. Складзена пераважна з асадкавых парод. Ледавіковыя формы рэльефу. Характэрны востраканцовыя вяршыні і стромкія скалістыя схілы, расчлянёныя трогавымі далінамі. На схілах бяруць пачатак шматлікія прытокі р.Макензі. Расліннасць: таежныя яловыя лясы, рэдкалессе (да выш. 1200—1500 м), горныя тундры. Нац. парк Нахані (пл. 476,5 тыс. га, засн. ў 1972), уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Названа ў гонар А.Макензі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНЮ́К (дзявочае Каліноўская) Людміла Антонаўна
(н. 2.3.1932, г. Гродна),
мастачка, грамадскі дзеяч бел. эміграцыі. Падчарка пісьменніка Я.Золака, жонка мастака А.Махнюка. У 1944 разам з маці выехала ў Германію, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, маляванню — у М.Кругловіча. З 1952 жыве ў ЗША. З 1973 удзельнічае ў маст. выстаўках у г.Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Малюе акварэллю і алеем у манеры, блізкай да імпрэсіянізму, пераважна бел. краявіды, нацюрморты з кветкамі, партрэты: «Зіма» (1978), «Раніца» (1987), «Калыска ў кветках» (1991). Працуе ў б-цы. Клапоціцца пра развіццё бел. скаўтынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДА́САВА (Надзея Сяргееўна) (н. 19.9.1932, в. Дзякавічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.самадз. мастачка. Другая жонка Я.Запрудніка. У 1944 з сям’ёй старэйшага брата выехала ў Германію. З 1950 у ЗША. Жыве ў г. Самэрсэт (штат Нью-Джэрсі), працавала лабаранткай у мед. школе. Адна з арганізатараў выставак бел. мастацтва і ўмельства ў г.Саўт-Рывер (з 1974), уваходзіць у кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Працуе ў тэхніцы акварэлі і алейнага жывапісу, У творчасці адлюстроўвае маляўнічыя бел. краявіды, узаемадзеянне чалавека з прыродай — «Сланечнік» (1970-я г.), <-Бярозы» (1976), «Васількі» (1989) і інш. Творы ўпрыгожваюць бел. цэрквы і культ.-грамадскія цэнтры за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЙ МО́ЛАДЗІ (ў ЗША) (АБАМ). Створана 30.12.1951 аб’яднаннем арг-цый бел. моладзі ў Кліўлендзе і Нью-Йорку. Да 1967 наз. Згуртаванне бел. моладзі ў Амерыцы. Мае аддзяленні ў Дэтройце, Кліўлендзе, Лос-Анджэлесе, Нью-Брансвіку, Саўт-Рыверы. З 1960 член Еўрап. ін-та (ін-та выхавання моладзі еўрап. бежанцаў). Пры арг-цыі існуе (з 1977) фонд падтрымкі студэнтаў імя Любачкі. АБАМ займаецца культ.-асв., грамадска-арганізац. і інфарм.-выдавецкай дзейнасцю. Выдавала часопісы «Віці» (1952—57, разам з Бел.-амер. студэнцкім аб’яднаннем),
«Беларуская моладзь» (1959—80, на бел. і англ. мовах), выйшаў «Беларускі песенны зборнік» М.Куліковіча (Кліўленд, 1960). Пры АБАМ у 1956—93 дзейнічаў танц. ансамбль «Васілёк».