the Allies саю́знікі (пра краіны, якія былі саюзнікамі ў Першай і Другой сусветных войнах)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Búndesgenossem -n, -n саю́знік, папле́чнік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Alliíertesubm -n, -n саю́знік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЖЭ́НТРЫ (англ. gentry),
1) у Англіі 16—17 ст. сярэдняе і дробнае дваранства, якое здолела прыстасавацца да развіцця капіталізму (асн. частка т. зв. новага дваранства). Гал.саюзнік буржуазіі ў час Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя.
2) Пашыранае ў еўрап.навук. л-ры абазначэнне кітайскага феад. саслоўя шэньшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Éidgenossem -n, -n
1) саю́знік
2) грамадзяні́н Швейца́рыі, швейца́рац
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Verbündetesubm, f -n, -n саю́знік, -ніца; хаўру́снік, -ніца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МЕНГЛІ́-ГІРЭ́Й, Менглы-Герай (?—1515),
крымскі хан [1468—1515]. З дынастыі Гірэяў, сын Хаджы-Гірэя, заснавальніка Крымскага ханства. Пры М.-Г. адбылося канчатковае аддзяленне ханства ад Залатой Арды. З 1473 у саюзе з Маскоўскай дзяржавай супраць ВКЛ і Польшчы, ажыццявіў шэраг набегаў на іх тэрыторыю (гл.Клецкая бітва 1506). У 1475 прызнаў васальную залежнасць ад Турцыі. Вёў войны з Залатой Ардой, у 1502 нанёс ёй канчатковае паражэнне. Рэарганізаваў дзярж. апарат, у 1502—03 перанёс сталіцу ханства з Салхата (Стары Крым) у Бахчысарай. З 1512 саюзнікВКЛ і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВО́ЙСКАЕ ГЕ́РЦАГСТВА,
дзяржава ў 1416—1720 (у 11 ст. — 1416 мела статус графства) са сталіцай у Шамберы (цяпер тэр. Францыі), з 1563 — у Турыне (цяпер тэр. Італіі). У склад С.г. ўваходзіў П’емонт. З сярэдзіны 15 ст. — аб’ект экспансіі Францыі. У 16—17 ст. як пагранічная дзяржава разбурана войнамі Габсбургаў з Францыяй за Італію. У войнах за Іспанскую спадчыну першапачаткова саюзнік Францыі, з 1703 — «Свяшчэннай Рым. імперыі». Паводле Утрэхцкага міру 1713 савойскі герцаг Віктар Амедэй П атрымаў тэр. Манферата, ч. герцагства Міланскага і Сіцылію. Паводле Лонданскага пагаднення 1720 да С.г. замест Сіцыліі, страчанай у 1718, перайшла Сардзінія. У выніку стварылася Сардзінскае каралеўства, яго каралём стаў апошні герцаг савойскі Віктар Амедэй II. Цяпер Савояй называецца частка тэр.б. С.г. вакол г. Шамберы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Саю́з ’цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп, таварыстваў, класаў; пагадненне, аб’яднанне арганізацый, дзяржаў для сумесных дзеянняў; назва дзяржаў, грамадскіх арганізацый’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус.союз ’тс’, таксама як і іншых вытворных ад яго: саю́зны, саю́знік і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 42, Гіст. лекс., 239). Рус. слова з ц.-слав.съѭзъ; параўн. ст.-слав.съвѫзъ, съѫзъ ’прывязь, рамень, вузы’, ст.-рус.съвузъ ’сувязь, вузы’. Далей да вязаць, вузы; гл. Фасмер, 3, 731.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МА́НЕРГЕЙМ ((Mannerheim) Карл Густаў Эміль) (16.6.1867, Вільняс, каля г. Турку, Фінляндыя — 28.1.1951),
фінскі дзярж. і ваен. дзеяч. Маршал Фінляндыі (1933 1942), барон. Скончыў Гельсінгфорскі ун-т (1887) і Мікалаеўскае кав. вучылішча (Пецярбург). У 1889—1917 на службе ў рас. арміі, ген.-лейт. (1917). Удзельнік рус.-яп. і 1-й сусв. войнаў. У снеж. 1918 — ліп. 1919 рэгент Фінляндыі. З 1931 старшыня Савета абароны краіны, намагаўся ўзмацніць абарончую моц Фінляндыі, у т. л. з дапамогай фартыфікацыйных збудаванняў і загарод (гл.«Манергейма лінія»). З 1939 галоўнакамандуючы фін. арміяй, дзеяннямі якой кіраваў у савецка-фінляндскую вайну 1939—40, а таксама ў 1941—44 у 2-ю сусв. вайну як саюзнікфаш. Германіі. У 1944—46 прэзідэнт Фінляндыі. У вер. 1944 прыняў рашэнне аб выхадзе краіны з Берлінскага пакта 1940 і з вайны. Аўтар кн. «Праз Азію з Захаду на Усход» (1940), мемуараў (1951).