сухія большую ч. года даліны часовых вадацёкаў у Сахары і на Аравійскім п-ве. У даўжыню дасягаюць некалькіх соцень кіламетраў, заканчваюцца звычайна ў бяссцёкавых упадзінах. Пасля моцных ліўняў на кароткі час напаўняюцца вадой. У Аўстраліі наз.крык, у Сярэдняй Азіі — узбой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРМАТА́Н,
паўночна-ўсходні пасат, які дзьме з Сахары да Гвінейскага заліва і зах. ўзбярэжжа Афрыкі на Пд ад 20°паўн. шыраты. Бывае ў сухі перыяд года (з ліст. да сак.), часта амаль ураганны; адметны высокай сухасцю і запыленасцю. Х. можна разглядаць як зімовы афрыканскі мусон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДРА́Р-ІФАРА́С (франц. Adrar des Iforas),
Іфарас, пустыннае пласкагор’е на ПдСахары, пераважна ў Малі. Сярэднія выш. 700 м, найб. да 1000 м. Складзена са стараж. гранітаў. Уздоўж сухіх далін (уэдаў), якія праразаюць масіў, апустыненыя саванны з зараснікамі акацый, ксерафітных злакаў, на вяршынях — горныя пустыні. Рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛІ́, Арліт (Arlit),
буйны уранаварудны раён на ПдСахары ў Нігеры. Радовішчы уранзмяшчальных пясчанікаў, якія залягаюць на глыб. 40—50 м у каменнавугальных, юрскіх і мелавых кантынентальных адкладах чахла Афрыканскай платформы. Агульныя запасы урану ацэньваюцца ў 250 тыс.т (1978). Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,2—0,4%. Радовішчы распрацоўваюцца з 1970 адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр — г. Арліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА, Уэд-Дра,
рака на ПнЗ Афрыкі, у Марока. Даўж. каля 1150 км, пл.бас. 15,1 тыс.км². Пачынаецца на паўд. схіле Высокага Атласа вытокамі Дадэ і Іміні, цячэ па зах. ускраіне Сахары. Упадае ў Атлантычны ак. толькі ў час паводкі, калі растаюць снягі ў гарах. Пастаяннае цячэнне ў гарах (каля 200 км), ніжэй воды ракі выкарыстоўваюцца на арашэнне. Даліна Д. густа населена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫБЕ́СТЫ (Tibesti),
вулканічнае нагор’е ў Цэнтр.Сахары, на Пн Рэспублікі Чад. Выш. да 3415 м (вулкан Эмі-Кусі). Складзена з крышт. сланцаў, пясчанікаў, лаў. Расчлянёна глыбокімі цяснінамі з часовымі вадацёкамі. Тэрмальныя крыніцы. Ападкаў да 100 мм за год. Уздоўж падножжаў і па далінах да выш. 1200 м растуць фінікавая пальма, пальма дум, акацыі, з 1600—1800 м — паўпустынная і пустынная расліннасць.
на Аравійскім п-ве, на Пн Афрыкі, адна з найбуйнейшых у свеце. Пл. больш за 9 млн.км². Вылучаюцца 8 бас. з запасамі фасфарытаў 75 млрд.т, найбольшыя запасы ў Марока, Зах.Сахары, Егіпце, Тунісе. Прамысл. распрацоўка з пач. 20 ст. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі, абагачэнне. Экспарт пераважна ў краіны Зах. Еўропы. Буйнейшыя краіны-экспарцёры Марока, Іарданія, Туніс, Ізраіль, Сенегал, Сірыя, Алжыр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́КДА,
горад на ПнУ Алжыра. Адм. ц.аднайм. вілайі. Вядомы са стараж. часоў. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел аўтадарог, марскі порт (экспарт нафты і звадкаванага газу), канцавы пункт нафта- і газаправодаў з Сахары. Аэрапорт. Прам-сць: нафтахім., нафтаперапр., харч. (аліўкавы алей, садавінныя і рыбныя кансервы). Вытв-сць пластмас. Апрацоўка кары коркавага дуба. Музей (у т. л. карфагенскія і рым. зборы). Руіны рым. амфітэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРХА́НЫ (цюрк.), мацерыковыя дзюны,
паўмесяцавыя або серпападобныя ўзгоркі з сыпкага, навеянага ветрам пяску. Характэрныя для пясчаных пустыняў. Наветраны схіл барханаў выпуклы ў плане, доўгі, пакаты (5—14°), падветраны — увагнуты, кароткі, стромкі (30—33°), пераходзіць у выцягнутыя «рогі». Выш. да 10—20 м, зрэдку 40 м. Звіваючыся, утвараюць барханныя ланцугі. Пад уздзеяннем ветру перамяшчаюцца да сотняў метраў за год.
Барханы наступаюць на аазіс у Сахары.Да арт.Барханы. Пясчаны бархан у пустыні Каракумы.