засва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго, закаго і без дап.
Разм. Дамовіцца аб шлюбе; сасватаць. — А ведаеш, Валя, ты жанчына прыгожая, і каб гэта раней, чэснае слова, я цябе засватаў бы.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verkúppeln
vt
1) злуча́ць, счапля́ць (вагоны)
2) разм.сасва́таць, зво́днічаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
усва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Сватаючы, дабіцца згоды на шлюб; сасватаць. [Несцер Іпатавіч:] — Нават дзецюка самага лепшага ва ўсім Турчанскім раёне вам [Валянціна Фёдараўна] за мужа ўсватаў.Дубоўка.
2.перан. Уладкаваць каго‑н. куды‑н. — Ат, — пачуўся насмешлівы голас Лясовіча, — вы самі, Сцяпан Захаравіч, усваталі яго ў старшыні і робіце выгляд, што плачаце.Хадкевіч.Думаў я пра гэта і вечарам, калі клаўся спаць на сваім новым ложку ў хаце цёткі Антоніхі, куды мяне ўсватаў на жыхарства калгасны бухгалтар.Нядзведскі.// Схіліць каго‑н. да чаго‑н. [Усевалад:] — Баюся нават сказаць, Барыс. Вельмі ж у цяжкую справу ты мяне ўсватаў.Скрыган.// Навязаць каму‑н. што‑н. Кожнай з гэтых баб хацелася больш за ўсіх увайсці ў Аміліна давер’е, бо гэта быў тавар, які можна было ўсватаць шмат каму, і мець ад гэтага нейкі заработак.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)