Е́КЕЛЬЧЫК (Міхаіл Емяльянавіч) (28.12.1928, Мінск — 19.11.1976),
бел. спецыяліст у галіне вытв-сці выліч. тэхнікі. Скончыў Саратаўскіін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1951). З 1958 на Мінскім з-дзе ЭВМ, з 1964 гал. інжынер Брэсцкага з-да эл.-вымяральных прылад. Займаўся распрацоўкай і асваеннем серыйнай вытв-сці ЭВМ тыпу «Мінск», ЕСЭВМ і выліч. комплексаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Васіль Рыгоравіч) (23.2.1928, с. Парошына Кытманаўскага р-на Алтайскага краю, Расія — 31.12.1990),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1973), лётчык-касманаўт СССР (1973), палкоўнік. Скончыў Саратаўскімед.ін-т (1952), Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1954). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 27—29.9.1973 з А.Р.Макаравым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-12» (як камандзір); 5.4.1975 з Макаравым — субарбітальны палёт на касм. караблі «Саюз 18-1». У космасе правёў 2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́МЛЕР (Сяргей Аўгуставіч) (13.6.1906, г. Саратаў, Расія — 24.11.1972),
бел. эканаміст. Д-рэканам.н. (1972). Скончыў Саратаўскіун-т (1931). Працаваў выкладчыкам, інжынерам у Маскве, Чэлябінску, Свярдлоўску. З 1962 нам. дырэктара Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арганізацыі і тэхнікі кіравання, з 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Распрацоўваў метады выкарыстання выліч. тэхнікі ў планаванні і эканам. аналізе.
Тв.:
Автоматизированные системы управления промышленным предприятием. М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.1.1942, в. Малы Узень Піцерскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1991). Скончыў Саратаўскідзярж.ун-т (1967). З 1967 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю самаабарачэння хвалевага фронту на падставе чатыроххвалевага змяшэння і нестацыянарную тэорыю лазера з дынамічнай размеркаванай адваротнай сувяззю.
Тв.:
Резонансное четырёхволновое взаимодействие в поле волн накачки произвольной интенсивности (разам з С.П.Жвавым) // Квантовая электроника. 1985. Т. 12, № 6.
рускі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1962). Скончыў Саратаўскітэатр. тэхнікум (1937). Ствараў вобразы простых, знешне грубаватых хлопцаў, у якіх раскрываў душэўную шчодрасць, шырыню рус.нар. характару (Назар Дума ў «Трактарыстах», 1939; Бурмак у «Паданні аб зямлі Сібірскай», 1948); Саша Свінцоў у фільме «Два байцы», 1943). З 1950 выконваў пераважна псіхалагічна глыбокія драм. ролі: Сава Зарудны («Паэма пра мора», 1958), Глазуноў («Аповесць палымяных гадоў», 1961), Расамаха («Шлях да прычала», 1962), Важак («Аптымістычная трагедыя», 1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́ЕЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 11.12.1937, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Саратаўскіун-т (1960).
З 1981 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі нелінейных працэсаў узаемадзеяння магутных электронных патокаў з эл.-магн. палямі нерэгулярных электрадынамічных сістэм, метадах рашэння задач аптымальнага кіравання.
Тв.:
Теория и оптимизация электронных приборов СВЧ. Мн., 1979;
Мощные приборы СВЧ: Методы анализа и оптимизации параметров. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ШАРАЎ (Алег Севяр’янавіч) (7.4.1922, г. Саратаў, Расія — 31.5.1997),
бел. вучоны ў галіне дзіцячай хірургіі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Саратаўскімед.ін-т (1947). З 1954 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, у 1969—94 у Мінскім мед. ін-це (да 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дзіцячай (гнойнай) хірургіі, кардыяхірургіі, педыятрычнай інтэнсіўнай тэрапіі.
Тв.:
Повреждения груди и их лечение. Мн., 1970;
Справочник по педиатрии. Мн., 1979 (у сааўт.);
Справочник по детской хирургии. Мн., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШТАКО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (24.10.1905, с. Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскага р-на, Расія — 28.7.1970),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Саратаўскіс.-г.ін-т (1930). З 1948 у АН Беларусі: Ін-це меліярацыі (заг. лабараторыі), з 1956 у Ін-це біялогіі (нам. дырэктара), з 1963 у Ін-це эксперым. батанікі (заг. лабараторыі). Навук. працы па біясінтэзе каўчуку, фізіялогіі збожжавых у сувязі з паляганнем, дзеянні інсектафунгіцыдаў і гербіцыдаў на с.-г. расліны.
Тв.:
Гербициды в борьбе с сорной растительностью. Мн., 1960;
Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ДЗІН (Уладзіслаў Георгіевіч) (н. 26.5.1929, в. Акцябрскі Гарадок Тацішчаўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Саратаўскіс.-г.ін-т (1950). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1965—79 нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйным і лазерным мутагенезе ў с.-г. раслін. Вызначыў тып спадчыннай зменлівасці раслін пад уздзеяннем радыяцыі — індуцыраваную генетычную нестабільнасць.
Тв.:
Радиационный мутагенез у растений. Мн., 1975;
Мутантно-сортовая гибридизация яровой пшеницы. Мн., 1988 (разам з А.В.Елеф, Б.І.Аўраменка);
Синтетические популяции мутантов растений. Мн., 1990 (разам з Ж.М.Фаміной, Б.І.Аўраменка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШАНКО́Ў (Віталій Міхайлавіч) (н. 23.7.1931, г. Арол, Расія),
бел. вучоны ў галіне акустаэлектронікі і тэхн. электрадынамікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Саратаўскідзярж.ун-т (1954), там і працаваў. З 1974 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па вагальных і каналізавальных сістэмах ЗВЧ, звязаных сістэмах, перыядычных хваляводах. Распрацаваў новыя тыпы запавольвальных сістэм, тэлевізійныя фільтры на паверхневых акустычных хвалях, фільтры спец. прызначэння.
Тв.:
Измерение параметров замедляющих систем методом связанных линий. Ч. 1—3. Вопросы радиоэлектроники. Сер. 1. Электроника. 1968. № 9—11;
Субоптимальный метод синтеза фильтров на поверхностных акустических волнах // Радиоэлектроника. 1985. № 9. (разам з А.С.Рухленкам).