найбольш вузкая частка горнага прахода паміж паўн.-зах. часткай хр. Мальгузар і хр. Нуратау, у сістэме Гісара-Алая, ва Узбекістане. Шыр. 35—130 м. Праз Т.в. працякае р. Санзар (бас. Сырдар’і) і праходзіць чыгунка Ташкент—Самарканд. Назва звязана з Тамерланам, войскі якога, магчыма, праходзілі праз Т.в.
рускі пісьменнік. Аўтар фантаст. рамана «Энергія, падуладная нам» (1951) і аповесці «У карставых пячорах» (1952). Гал. месца ў творчасці займае цыкл кніг па гісторыі Расіі, пра станаўленне Кіеўскай Русі: «Аповесць старажытных гадоў. Хронікі IX ст.» (1955), «Русь спрадвечная» (т. 1—2, 1961), «Русь Вялікая» (1967).
узбекскі майстар маст. керамікі; стваральнік школы сучаснай самаркандскай керамікі. Нар. мастак Узбекістана (1953). Фармоўцы вучыўся ў свайго бацькі Джуракула Кабулава, размалёўцы — у майстра У.Умарава з г.Гіждуван. Пачаў працаваць у 1902. Аўтар аздобленых падглазурнай размалёўкай збаноў са складаным рэльефным узорам, разнастайных пасудзін у форме птушак або драконаў, фігурак жывёл.
вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1975), праф. (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1939), з 1946 выкладаў у гэтым ін-це. З 1960 у БПІ. Навук. працы па аптымізаваных сістэмах электрамеханікі, электрапрыводах робатаў на мікрапрацэсарнай аснове. Распрацаваў матэм. апарат (функцыі кіравання) для дыскрэтных электрамех. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКА́НЫ ПАЎСТА́ННЕ, рух «людзей у белых вопратках»,
паўстанне ў Сярэдняй Азіі супраць улады Арабскага халіфата на чале з Муканам (араб. «закрыты пакрывалам», Хашым Ібн Хакім) у 770—780-я г. Мукана прапаведаваў вучэнне, у аснове якога ляжалі ідэі маздакізму (гл.Маздакіцкі рух). Гал. цэнтры М.п. знаходзіліся ў Маверанахры; паселішча Наршах (каля Бухары), Самарканд і горная вобласць Санам. Ў 776—783 арабы захапілі гэтыя цэнтры, а каля 783—785 канчаткова задушылі паўстанне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШНІКАЎ Барыс Фёдаравіч (н. 5.4.1924, в. Крыгавузава Іванаўскай вобл., Расія),
башкірскі жывапісец-пейзажыст. Нар. мастак СССР (1982). Скончыў тэатральна-маст. вучылішча ва Уфе (1950). Аўтар лірычных пейзажаў «Зіма на ўскраіне» (1955), «Па Паўднёвым Урале» (1955—57), «Самарканд» (1960), «Вясна. Затапіла» (1963), «Вячэрні сеанс» (1969), «Урал» (1970—74), «Старая Уфа» (1979—83) і інш., адметных свежасцю і вострым адчуваннем успрымання прыроды, мажорнасцю каляровай гамы. Рэсп. прэмія імя Салавата Юлаева 1977.
таджыкская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1977). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1954—83 салістка Тадж.т-ра оперы і балета (г. Душанбе). Сярод партый у нац. операх — Нісо («Бахціёр і Нісо» С.Баласаняна), Гульру («Пулат і Гульру» Ш.Сайфіддзінава), у класічных — Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Дэздэмона, Аіда («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі), Бес («Поргі і Бес» Дж.Гершвіна), у аперэтах — Сільва («Сільва» І.Кальмана), Чана («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна).
таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1986). Друкаваўся з 1955. У кнігах нарысаў і апавяданняў «Перасяленцы» (1959), «Сад кахання» (1969), аповесцях «Узрыў, якога не было» (1961), «Домік на ўскраіне» (1962), «Зайнабібі» (1964), «Падарожжа на той свет, або Аповесць пра вялікага Хаджу» (1966), «Японскі шоўк» (1982), рамане «Вуглавая палата» (1974) надзённыя сац.-паліт. і маральна-этычныя праблемы. У творах спалучаў лірызм і тонкі гумар, паглыблены псіхалагізм, публіцыстычны пафас і дакументалізм. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі М.Стральцоў, Г.Ткачова.
таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1986). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1949). Друкуецца з 1928. Піша на тадж. і ўзб. мовах. У кн. вершаў «Маяк» (1933), «Песні дня» (1938), «Каханне» (1940) паэтызацыя жыцця, мірнай працы, духоўнага свету суайчыннікаў. Вядучае месца ў яго творчасці займаюць тэмы подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну, аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі: кн. франтавых навел «Помста таджыка» (1947), «З апавяданняў пра вайну» (1962), раманы «Вернасць» (кн. 1—2, 1949—58), «Не кажы, што лес пусты...» (1975). Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, нарысаў. На бел. мову творы Н. пераклала Г.Ткачова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ХІ-ЗІНДА́ (перс., літар. — жывы цар),
ансамбль мемарыяльна-культавых пабудоў; помнік сярэдневяковай архітэктуры ў г.Самарканд (Узбекістан). Пачаў складвацца ў 11—12 ст., у сучасным выглядзе з 14—15 ст. Уключае мазар Кусама ібн Абаса (1334, арнаментальныя насценныя размалёўкі, кафля; ч. дэкору 15 ст.), партальна-купальныя маўзалеі Шадзі-Мульк (1372), Хаджа-Ахмада (14 ст.), комплекс Туман-ака (пач. 15 ст.; чартак — 4-стаўповы купальны павільён, маўзалей, мячэць), т.зв. маўзалей Казі-задэ Румі (15 ст.) і інш. з керамічным шматколерным дэкорам.
Літ.:
Немцева Н.Б., Шваб Ю.З. Ансамбль Шах-и Зинда. Ташкент, 1979.