горад, сталіца Сальвадора, у даліне р. Амакас, каля падножжа вулкана Сан-Сальвадор. Цэнтр.аднайм. дэпартамента. 1408 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). На Панамерыканскай шашы, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт.
Гал.эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст. (баваўняная і шаўковая, вытв-сць вырабаў з хенекену), металаапр., гарбарна-абутковая, дрэваапр., керамічная, мінер. угнаенняў. АН і Сальвадорская акадэмія гісторыі. 2 ун-ты. Кансерваторыя. Нац. музей. Бат. сад. Арх. помнікі калан. перыяду.
Засн. ў 1525 ісп. заваёўнікам П. дэ Альварада. У 1546 атрымаў гар. правы. У каланіяльныя часы тут знаходзілася рэзідэнцыя правінцыяльных улад. З 1826 сталіца рэспублікі Сальвадор (у 1831—39 сталіца Цэнтр.-Амер. Саюза). Шмат разоў быў разбураны землетрасеннямі (самае буйное ў 1854, апошняе ў 1988), пажарамі і паводкамі, у т. л. ў 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ,
чыгуначная двухкаляёвая магістраль, якая злучае ЗША, Мексіку, Гватэмалу і Сальвадор: Дэнвер—Эль-Паса (ЗША) — Сьюдад-Хуарэс—Леон—Мехіка (Мексіка)—Гватэмала—Сан-Сальвадор (Сальвадор). Агульная даўж. больш за 4200 км, у т. л. ў ЗША 1140 км, Мексіцы 2365 км, Гватэмале 480 км і Сальвадоры 248 км. У раёне Дэнвера злучана з магістраллю «Усход—Захад».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Salvador
[ˈsælvədɔ:r]
Сальвадо́р
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ФАНСЕ́КА (Fonseca),
заліў Ціхага ак. каля берагоў Цэнтр. Амерыкі (Сальвадор, Гандурас). Даўж. 74 км, шыр. каля ўвахода 35 км, глыб. да 27 м. Гал. порт — Ла-Уньён (Сальвадор).