НАДЗВЫЧА́ЙНАЯ КАМІ́СІЯ ПА БАРАЦЬБЕ́ З КОНТРРЭВАЛЮ́ЦЫЯЙ, СПЕКУЛЯ́ЦЫЯЙ І СЛУЖБО́ВЫМІ ЗЛАЧЫ́НСТВАМІ БЕЛАРУ́СКАЙ ССР (ЧКБССР),
дзяржаўны орган, які ў сваёй дзейнасці спалучаў функцыі спецслужбы і праваахоўнага органа. Утворана 18.2.1919 паводле рашэння Вял. Прэзідыума выканкома БССР як Мінская губ. надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (губчэка); уваходзіла ў склад НКУСБССР. Пад яе кіраўніцтвам працавалі Бабруйская, Ігуменская і Мазырская павятовыя надзвычайныя камісіі, якія выбіраліся павятовымі выканкомамі і зацвярджаліся губчэка. Пасля ўтварэння Літбел Мінская губчэка ў маі 1919 перайменавана ў Надзвычайную камісію Літ.-Бел. ССР (ЧК Літбела). У сувязі з акупацыяй тэр.Літ.-Бел. ССР польскімі інтэрвентамі ў жн. 1919 дзейнасць ЧК Літбела спынена, а яе супрацоўнікі накіраваны на фронт і ў тыл акупантаў на падп. работу. Пасля вызвалення Беларусі 21.7.1920 адноўлена як Мінская губ. надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі, пазней перайменавана ў Надзвычайную камісію БССР (ЧКБССР). Працавала пад кіраўніцтвам ВЧК, фактычна на правах губ. органа. З 1919 асн. кірункамі дзейнасці Мінскай губчэка, потым ЧК Літбела былі выяўленне і ліквідацыя контррэв. арг-цый, барацьба з сабатажам і спекуляцыяй, карупцыяй служачых сав.дзярж. апарата. Пасля разгрому арганізаваных сіл унутр. і знешняй контррэвалюцыі ў 1921—22 асн. намаганні надзвычайнай камісіі былі скіраваны на барацьбу з бандытызмам і шпіянажам, контррэв. дзейнасцю розных партый і арг-цый. Паводле рашэння Прэзідыума ЦВКБССР ад 1.3.1922 ЧКБССР скасавана і на яе базе ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне БССР. ЧКБССР (Мінскую губчэка, ЧК Літбела) узначальвалі: В.А.Багуцкі (крас.—май 1919), І.В.Тарашкевіч (май—жн. 1919), А.І.Ротэнберг (1920—21), Я.К.Ольскі (Кулікоўскі; 1921—22).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧКист. (Надзвыча́йная камі́сія па барацьбе́ з контррэвалю́цыяй і сабата́жам) ЧК (Чрезвыча́йная коми́ссия по борьбе́ с контрреволю́цией и сабота́жем)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЧК, гл. Усерасійская Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чэка́нескл., ж., ист. (Надзвыча́йная камі́сія па барацьбе́ з контррэвалю́цыяй і сабата́жам) Чека́ (Чрезвыча́йная коми́ссия по борьбе́ с контрреволю́цией и сабота́жем)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Надзвычайная камісія, гл. Усерасійская Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЧКист.(Чрезвыча́йная коми́ссия по борьбе́ с контрреволю́цией, сабота́жем и спекуля́цией) ЧК (Надзвыча́йная камі́сія па барацьбе́ з контррэвалю́цыяй, сабата́жам і спекуля́цыяй).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЧКж., нескл., ист. (Усерасі́йская Надзвыча́йная Камі́сія па барацьбе́ з контррэвалю́цыяй і сабата́жам) ВЧК (Всеросси́йская Чрезвыча́йная Коми́ссия по борьбе́ с контрреволю́цией и сабота́жем)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЧК(Всеросси́йская Чрезвыча́йная Коми́ссия по борьбе́ с контрреволю́цией, сабота́жем и спекуля́цией)ист. ВЧК (Усерасі́йская Надзвыча́йная Камі́сія па барацьбе́ з контррэвалю́цыяй, сабата́жам і спекуля́цыяй).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сабатава́ць
1. (што-н.) sabotíeren vi;
сабатава́ць перавы́бары die Wíederwahl sabotíeren;
сабатава́ць вытво́рчасць die Produktión sabotíeren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДЗЯРЖЫ́НСКІ (Фелікс Эдмундавіч) (11.9.1877, б. маёнтак Дзяржынава Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1926),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч, удзельнік польскага і рас.рэв. руху. Гімназістам у Вільні ў 1894 уступіў у с.-д. гурток, з 1895 чл. арг-цыі «Літоўская сацыял-дэмакратыя», з 1896 прафес. рэвалюцыянер. Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыі 1905—07 у Варшаве. З 1907 чл.ЦКРСДРП. У 1910—12 працаваў у парт. арг-цыях Варшавы, Чанстаховы і інш. 6 разоў быў арыштаваны і засуджаны. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Маскоўскай арг-цыі бальшавікоў. Удзельнік падрыхтоўкі і правядзення Кастр.ўзбр. паўстання ў Петраградзе. З 1917 старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1919—23 нарком унутр. спраў РСФСР. Адзін з арганізатараў «чырвонага тэрору» і ініцыятараў стварэння т.зв. папраўча-прац. лагераў. З 1919 на Усх. фронце. У жн.—вер. 1920 у Мінску, чл.РВСЗах. фронту. З 1921 нарком шляхоў зносін. З 1924 старшыня ВСНГ, адначасова старшыня Аб ’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення пры СНКСССР. Чл.ЦК з 1918, канд. у чл. Аргбюро з 1920, канд. у чл. Палітбюро ЦКВКП(б) з 1924. У г.п. Івянец Валожынскага р-на адкрыты музей Дз., на б. хутары Дзяржынава — яго філіял.