ВЫГО́ННАЯ (Лілія Ціханаўна) (н. 3.9.1942, г. Мары, Туркменія),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1992). У 1964 скончыла БДУ; працуе ў Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе пытанні бел. фанетыкі і фаналогіі, бел. лексікалогіі. Аўтар манаграфіі «Інтанацыя. Націск. Арфаэпія» (1991), сааўтар прац «Лексіка Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Галосныя беларускай мовы» (1975), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́САЎ (Шухрат Саліхавіч) (н. 16.1.1931, г. Каканд),
узбекскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт. Узбекістана (1975), нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ташкенцкі тэатр.-маст.ін-т (1954), Вышэйшыя рэж. курсы пры «Масфільме» (1958). Творчасці Абасава ўласціва ўменне раскрываць час і эпоху праз асобу героя. Найб. поўна гэта выявілася ў фільмах «Ты не сірата», «Абу Райхан Беруні» (за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1974), «Ташкент — горад хлебны», «Вогненныя дарогі» (16 серый, тэлевізійны). Сааўтар большасці сцэнарыяў сваіх фільмаў.
грузінскі кінарэжысёр. Нар.арт. Грузіі (1970), нар.арт.СССР (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953). Майстар тонкага псіхал. малюнка, валодаў уменнем лаканічна і пераканаўча стварыць вобраз часу. Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў большасці сваіх фільмаў, адметных высокай выяўл. культурай: «Лурджа Магданы» (разам з Р.Чхеідзе), «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Чужыя дзеці», «Каралі для маёй любай», трылогіі «Мальба», «Дрэва жадання», «Пакаянне» (1969—87, Ленінская прэмія 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Антонавіч; 30.8.1918, в. Шалягі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.12.1967),
бел.літ.-знавец і крытык. Канд.філал.н. (1954). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Настаўнічаў. У 1949—67 выкладчык Магілёўскага пед. ін-та. Друкаваўся з 1951. Аўтар прац «Сатыра Кандрата Крапівы» (1962), «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» (1963), «Ад песень і думак народных» (1965), «Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы» (1969). Сааўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» і «Беларуская дзіцячая літаратура» (абодва 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАВІЦ ((Markowitz) Гары) (н. 1927),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Чыкагскі ун-т. Працаваў у камерцыйных структурах, займаўся прыватным кансультаваннем. Праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па пытаннях эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў. Адзін з заснавальнікаў тэорыі аптымізацыі спалучэння рознага віду багацця ў індывіда і фірмы (т.зв. «партфельнага падыходу»). Сааўтар мовы праграмавання SIMSCRIPT. Аўтар кніг: «Выбар партфеля: эфектыўная дыверсіфікацыя інвестыцый» (1959), «Аналіз сярэдняга і дысперсіі пры выбары партфеля і рынкі капіталу» (1987). Нобелеўская прэмія 1990 (разам з М.Х.Мілерам і У.Ф.Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Валерый Аксёнавіч) (н. 8.1.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ пладаводства (у 1974—90 заг. аддзела). Навук. працы па селекцыі пладовых культур. Сааўтар сартоў слівы Нарач, Кромань, Далікатная і інш.; гібрыднай алычы Ветразь, Мара, Віцьба і інш.
Тв.:
Сліва ў вашым садзе. Мн., 1994;
Результаты и перспективы селекции плодовых культур в Республике Беларусь // Плодоводство: Науч. тр. БелНИИП. 1995. Т. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛАВА (Валянціна Аўрамаўна) (н. 2.1.1949, г. Клімавічы Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1992), праф. (1993). Скончыла Кіргізскі дзярж.ун-т (1972). Працавала ў Ошскім пед. ін-це. З 1982 у Віцебскім ун-це. Аўтар прац у галіне псіхалінгвістыкі і лінгвакультуралогіі: «Размова пра псіхалінгвістыку» (1992), «Уводзіны ў лінгвакультуралогію», «Лінгвістычны аналіз экспрэсіўнасці мастацкага тэксту» (абедзве 1997), «Філалагічны аналіз Паэтычнага тэксту» (1999), сааўтаркн. «Этнапсіхалінгвістыка» (1988), «Чалавечы фактар у мове» (1991) і інш.
Тв.:
Преданья старины глубокой в зеркале языка. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯТЛЮ́К (Ганна Антонаўна) (н. 14.10.1936, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1989), праф. (1990). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1959), працуе ў ім (цяпер лінгвістычны ун-т). Даследуе фанетыку англ. мовы, узаемадзеянне моў на гукавым узроўні ва ўмовах білінгвізму. Аўтар прац «Прасодыя беларускай мовы ва ўмовах двухмоўя» (1982), «Узаемадзеянне прасадычных сістэм у маўленні білінгва» (1986), сааўтар кніг «Тэарэтычная фанетыка англійскай мовы» (1980 з Л.У.Барысавай), «Прасадычная інтэрферэнцыя ў іншамоўным маўленні» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ХРУШАЎ (Валянцін Аляксандравіч) (н. 28.2.1919, в. Выстаўка Спірыдонаўская Вілягодскага р-на Архангельскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-ргеал.н. (1964), праф. (1971). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1943). Працаваў у Сібірскім аддз. Расійскай АН. З 1978 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па мінералогіі, петраграфіі і геахіміі горных парод і радовішч карысных выкапняў Урала і Сярэдняй Азіі, Зах. і Усх. Сібіры, Беларусі. Упершыню вылучыў скарнава-рудную фармацыю як самаст. генетычны тып залатарудных радовішч. Сааўтар адкрыцця новага мінералу — шабыніту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́ВІЧ (Вольга Міхайлаўна) (4.7.1903, г. Порт-Артур — 13.9.1947),
бел. рэжысёр оперы. Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). У 1926—31 артыстка БДТ-2. У 1933—47 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Удзельнічала ў стварэнні нац. рэпертуару (сааўтар лібрэта оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова). Лепшыя пастаноўкі — «Трыльбі» А.Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941). З інш. работ: «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1934), «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні (1945), «Русалка» А.Даргамыжскага (1946).