Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rehabilitate[ˌri:əˈbɪlɪteɪt]v.
1. рэабілітава́ць (у розных знач.)
2. аднаўля́ць; рамантава́ць; рэканструява́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
РО́СКАЕ ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ АГАЛЕ́ННЕ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). За 500 м на У ад чыг. ст. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. У агаленні, прымеркаваным да сценкі закінутага кар’ера, выступаюць у парушаным заляганні мелавыя пароды верхнемелавога ўзросту з рэшткамі марской фауны і жаўлакамі крэменю. Слаі пад вуглом да 70° нахілены на Пн. Бачная магутнасць выхаду каля 4—5 м. Парушанае заляганне мелу абумоўлена ўздзеяннем сожскага ледавіка. Р.г.а. дазваляе рэканструяваць асаблівасці будовы і фарміравання парушэнняў, выкліканых ледавіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
realign[ˌri:əˈlaɪn]v.
1. перабудо́ўваць, рэканструява́ць
2. : realign oneself (with smb./smth.) перамяні́ць (пра думку, погляд і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АДАНТАЛО́ГІЯ [ад грэч. odus (odontos) зуб + ...логія],
раздзел антрапалогіі, які вывучае зубную сістэму сучаснага і выкапнёвага чалавека ў эвалюцыйным, анатамічным, расава-генетычным планах і ў сувязі з захворваннямі. На падставе вымярэнняў англ. вучоны У.Флаўэр падзяліў расы на буйназубых (аўстралійцы, тасманійцы), драбназубых (еўрапейцы, індыйцы) і сярэднязубых (кітайцы, амерыканцы, індзейцы, малайцы). Методыка некаторых апісальных прыкмет прапанавана амер. даследчыкам А.Грдлічкам, які адзначыў асаблівасці будовы разцоў у амер. і мангалоіднай расаў. Рас. вучоны А.А.Зубаў удакладніў методыку і прапанаваў адзіную праграму даследаванняў па этнічнай аданталогіі для народаў Усх. Еўропы і некат. рэгіёнаў Азіі. У Аддзеле антрапалогіі і экалогіі АН Беларусі сабраны і абагульнены шматлікія даныя аб варыяцыях зубных прыкмет у насельніцтва Беларусі, адзначана іх эпахальная зменлівасць. Метады аданталогіі дазваляюць выпрацаваць крытэрыі расавых і ўзроставых адрозненняў, рэканструявацьасн. заканамернасці расагенезу і стараж. міграцый чалавека.