сістэма сачэння за працэсамі і з’явамі ў прыродным асяроддзі розных прыродна-геагр. рэгіёнаў (кліматычных зон, басейнаў, фіз.-геагр. раёнаў і інш.). Бывае нац. Р.м. (назіранні ў адм. межах краіны) і міжнародны маніторынг. Матэрыялы Р.м. выкарыстоўваюцца ў сістэме глабальнага маніторынгу для прагназавання кірункаў развіцця глабальных прыродных працэсаў, выяўлення небяспечных ачагоў забруджвання і разбурэння навакольнага асяроддзя, для эфектыўнага дзярж. кіравання і кантролю якасці прыроднага асяроддзя. На Беларусі існуе Праграма нац. сістэмы маніторынгу, якае ўключае маніторынгі мед., біял., навакольнага асяроддзя, імпактны (сачэнне за антрапагеннымі ўздзеяннямі пры пагрозе ўзнікнення аварый, катастроф, стыхійных бедстваў, эпідэмій).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
regionálaрэгіяна́льны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
regional
[ˈri:dʒənəl]
adj.
мясцо́вы; рэгіяна́льны; раённы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКІ САВЕ́Т (Asian and Pacific Council; АЗПАК),
рэгіянальныпаліт.-эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам, Філіпінамі, Малайзіяй, Паўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і гандлёва-эканам. супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пры АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны к-т, выканаўчы орган — сакратарыят. Штаб-кватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
субрэгіяна́льны
(ад суб- + рэгіянальны)
звязаны з прасторай, меншай за рэгіён.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНЦЫРА́БЕ (Antsirabe),
горад у цэнтральнай ч. Мадагаскара. 91 тыс.ж. (1982). Шашэйная і чыг. сувязь з г. Антананарыву. Тэкст., харчасмакавая прам-сць. Цэментны з-д. Ювелірная вытв-сць. Цэнтр с.-г. раёна (рыс, агародніна, малочная жывёлагадоўля). Рэгіянальны універсітэцкі цэнтр. Бальнеалагічны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖАМЕРЫКА́НСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (МБР),
міждзяржаўны рэгіянальны банк для крэдытавання праграм развіцця краін Лац. Амерыкі. Засн. ў 1959. Праўленне ў Вашынгтоне. 44 дзяржавы-члены. Статутны капітал 34 млрд.дол. ЗША. 34,5% галасоў належыць ЗША. Крэдытныя рэсурсы МБР мабілізуюцца пераважна з міжнар. рынку капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́МСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Islamic Development Bank),
рэгіянальны банк развіцця. Створаны ў 1974 Арганізацыяй Ісламская канферэнцыя для садзейнічання эканам. развіццю мусульм. краін і рэгіёнаў. Банк прытрымліваецца прынцыпаў Карана, які адмаўляе ліхвярства, таму не дае працэнтных пазык і крэдытаў. Банк фінансуе праекты прамысл. развіцця, набывае акцыі і дае пазыкі за намінальныя «камісійныя». Апрача Taro, банк дае крэдыты, якія дапамагаюць краінам-удзельніцам фінансаваць неабходны ім імпарт.