фле́йта, ‑ы, ДМ ‑йце, ж.

Духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе драўлянай або металічнай трубкі з адтулінамі і клапанамі. Глуха войкнуў барабан. І флейты захваляваліся жалобнай мелодыяй. Мікуліч.

[Ням. Flöte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барыто́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам,

2. -а. Спявак з такім голасам.

3. -а. Духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

|| прым. барыто́навы, -ая, -ае і барыто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бас, -а і -у, мн. басы́, -о́ў, м.

1. -у. Самы нізкі мужчынскі голас.

2. -а. Спявак з такім голасам.

Густы б.

3. -а. Агульная назва музычных інструментаў нізкага рэгістра.

4. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

Націснуць на басы.

|| прым. басо́вы, -ая, -ае.

Басовая партыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́ба 1, ‑ы, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.

[Лац. tuba — труба.]

ту́ба 2, ‑ы, ж.

Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік. Туба зубной пасты. Абед касманаўтаў знаходзіцца ў губах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАСЭ́ТЛЯ (польск. basetla),

басоля, бас, кантрабас, струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі і кантрабаса. Бывае розных памераў, мае 3—4 жыльныя або метал. струны, часам 4 ладавыя адзнакі на грыфе. Смык кароткі, прамы. Вядома ў беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў і інш. народаў. На Беларусі была пашырана з 18 ст. ў Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абл. пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Выкарыстоўвалася ў нар. інстр. ансамблях-«капэлях». У наш час сустракаецца рэдка. У Рэчы Паспалітай і бел. дакументах 18 ст. басэтляй наз. віяланчэль.

І.​Дз.​Назіна.

Басэтля. Іванаўскі раён Брэсцкай вобл.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

басэ́тля

(польск. basetla < ням. Bassettel, ад іт. bassetto)

народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВУГО́ЛЬНІК,

ударны музычны інструмент высокага рэгістра класа ідыяфонаў. Мае выгляд раўнабедранага трохвугольніка са стальнога прэнта (дыяметр каля 10 мм), незамкнёнага ў адным з вуглоў. Пры ўдары па вугольніку тонкім стальным цвіком ці палачкай ад малога барабана ўзнікае гук неакрэсленай вышыні, адрывісты або трэмалюючы, звонкі, празрысты, пяшчотнага тэмбру. Вугольнік вядомы з 16 ст., з 18 ст. выкарыстоўваецца ў аркестрах (спачатку ў ваенным, пазней у сімф.). У бел. нар. муз. практыцы пашыраны як рытмічна-каларыстычны інструмент у ансамблях са скрыпкай, гармонікам, цымбаламі, дудкай і бубнам пры выкананні танцаў, вясельных маршаў. Быў найб. вядомы на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, у некаторых раёнах Міншчыны і Гродзеншчыны. Зараз сустракаецца рэдка.

І.​Дз.​Назіна.

Вугольнік.

т. 4, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛЬІ́НА́ (Алена Георгіеўна) (н. 8.12.1948, Мінск),

бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-р мед. н. (1994). Правадз. чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1974). З 1986 у Бел. НДІ спадчынных і прыроджаных хвароб. Навук. працы па клініка-генет. даследаваннях заган развіцця, камп’ютэрных метадах дыягностыкі, распрацоўцы метадаў прафілактыкі разумовай адсталасці, стварэнні Бел. нац. Рэгістра прыроджанай паталогіі чалавека.

Тв.:

Медицинская генетика: Итоги и перспективы. М., 1983 (у сааўт.);

Регист хромосомных болезней человека. М., 1984 (у сааўт.);

Kabuki-rnake up (Niikawa-Kuroki) syndrome in Belorussan Register of congenital malformations (у сааўт.) // American Journal of Medical Genetica. 1995. №2.

т. 7, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віяланчэ́ль

(іт. violoncello)

смычковы музычны інструмент баса-тэнаровага рэгістра 2, які мае форму вялікай скрынкі з чатырма струнамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фле́йта

(ням. Flöte, ад праванс. flaut)

драўляны духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе цыліндрычнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)