рэвалю́цыя, ‑і, ж.

1. Карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заключаецца ў насільным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўстанаўленні новага, прагрэсіўнага грамадскага ладу. Буржуазная рэвалюцыя. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя.

2. Карэнны пераварот, карэнныя змены ў якой‑н. галіне (навуцы, тэхніцы, мастацтве), якія прыводзяць да абнаўлення, удасканалення чаго‑н. Культурная рэвалюцыя. Тэхнічная рэвалюцыя. □ Аўтаматы сістэмы Чарвені для набіўкі запалкавых карабкоў зрабілі цэлую рэвалюцыю на камбінаце. «Беларусь».

[Ад лац. revolutio — пераварот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

revolution [ˌrevəˈlu:ʃn] n.

1. рэвалю́цыя (таксама перан.)

2. рэвалю́цыя;

a cultural/social/scientific revolution культу́рная/сацыя́льная/навуко́вая рэвалю́цыя;

Computer technology has caused a revolution in business practices. Камп’ютарныя тэхналогіі зрабілі рэвалюцыю ў сферы бізнесу.

3. (around/on) абаро́т;

The earth makes one revolution around the sun each year. Зямля робіць за год адзін абарот вакол Сонца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пермане́нтны, ‑ая, ‑ае.

Бесперапынны, пастаянны. Перманентная рэвалюцыя.

[Лац. permanens, permanentis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастры́чніцкі Oktber-;

Кастры́чніцкая рэвалю́цыя гіст. Oktberrevolution f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

октя́брьскийI кастры́чніцкі;

Вели́кая Октя́брьская социалисти́ческая револю́ция Вялі́кая Кастры́чніцкая сацыялісты́чная рэвалю́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«Бяскроўная рэвалюцыя», гл. «Слаўная рэвалюцыя»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рэвалюцыя буржуазная, гл. Буржуазная рэвалюцыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рэвалюцыя сацыялістычная, гл. Сацыялістычная рэвалюцыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кастры́чніцкі октя́брьский;

Вялі́кая Кастры́чніцкая сацыялісты́чная рэвалю́цыяист. Вели́кая Октя́брьская социалисти́ческая револю́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВЯЛІ́КАЯ КАСТРЫ́ЧНІЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ,

гл. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917.

т. 4, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)