вёска ў Макранскім с/с Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл., на р.Рыта. Цэнтр калгаса. За 8 км ад горада і чыг. ст. Маларыта, 60 км ад Брэста. 1179 ж., 440 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1713).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Паднімаць, ставіць тарчма, натапырваць (валасы, шэрсць і пад.). Здавалася, што для міліцыянера і тапырыў вусы Сцяпан Пракопавіч.Шахавец./ Пра галіны, лісты і пад. Рыта адхіляла .. [каласы] убок, а яны зноў тапырылі на яе вусы.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛАРЫ́ТА,
рака ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток р.Рыта (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 30,5 км. Пл. вадазбору 602 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Арэхава, з’яўляецца працягам канала Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага воз., у выніку меліярац. работ выток ракі засыпаны). Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў. На рацэ — г. Маларыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁВІ-МАНТАЛЬЧЫ́НІ ((Levi-Montalcini) Рыта) (н. 22.4.1909, г. Турын, Італія),
італа-амерыканскі біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Італьян.Нац.АН. Скончыла Турынскі ун-т (1936). З 1947 у Вашынгтонскім ун-це (у 1969—77 праф.), адначасова з 1969 у лабараторыі клетачнай біялогіі ў Італьянскім нац. даследчым савеце ў Рыме (да 1979 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі росту клетак і органаў. Адкрыла фактар росту нерв. тканкі. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з С.Коэнам).
руская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986.
расійская артыстка балета. Засл. арт. Узбекістана (1981). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1976, клас С.Галоўкінай). З 1976 у Вял. т-ры ў Маскве. Яе танец вылучаецца высокай тэхнікай, пластычнасцю, вытанчанасцю ліній, псіхал. глыбінёй. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Шырын («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча), Анастасія («Іван Грозны» С.Пракоф’ева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Ніна Зарэчная («Чайка» Р.Шчадрына) і інш. 1-я прэміі Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў і артыстаў балета ў Маскве (1976), Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1976) і Маскве (1977). Знялася ў тэлеэкранізацыях балетаў «Гэтыя чароўныя гукі...» (1981), «Фрагменты адной біяграфіі» і «Я хачу танцаваць» (абедзве 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абярэ́мак, ‑мка, м.
1. Такая колькасць чаго‑н., якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; бярэмя, ахапак. Бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу.., а ўжо мы з дзедам ладавалі, парадкавалі — цягалі віламі і абярэмкамі сена на вышкі.Сачанка.
2. Становішча рук, калі чалавек нясе што‑н. у ахапку. Рыта вярнулася з суседняга пакоя, несучы ў абярэмку пасцель для Пратасевіча.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МУХАВЕ́Ц,
рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток р. Зах Буг. Даўж. 112,6 км. Пл. вадазбору 6600 км². Цячэ па Прыбугскай раўніне (вярхоўе) і Брэсцкім Палессі. Пачынаецца ў сутоках рэк Myxa і Вец у г. Пружаны. Уваходзіць у Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
Асн. прытокі: Дахлоўка, Жабінка (справа), Дняпроўска-Бугскі канал, рэкі Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шыр. ў сярэднім цячэнні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, выш. 4—8 м (у ніжнім цячэнні 3—6 м). Пойма двухбаковая, нізкая, парэзаная старыцамі і меліярац. каналамі, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні рака называецца канал Мухавец. Ад г. Кобрын да Брэста рака зарэгуляваная. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады каля Брэста 34,9 м³/с. Суднаходства ад г. Кобрын (64 км ад вусця), працягласць навігацыйнага перыяду 230—240 сутак. На рацэ гарады Брэст, Пружаны, Жабінка, Кобрын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.
Сесці побач з кім‑, чым‑н., каля каго‑, чаго‑н. Да Івана Васільевіча, на вызваленае Падай месца, падсеў былы таварыш па рабоце.Шамякін.Вярнуўшыся ў купэ, Рыта зноў падсела да акна і аддалася ўспамінам аб сваіх нядаўніх універсітэцкіх сябрах.Васілевіч.// Сесці да каго‑н. на воз, у машыну і пад., каб пад’ехаць. [Насці] трэба было цяпер даганяць калёсы, бо ні да каго другога не падсядзеш пад’ехаць: усе наперадзе.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЛО́ДАК (Рыта) (Рэвека) Веньямінаўна (27.2.1906, Мінск — 3.12.1969),
бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт. Беларусі (1940). Скончыла Віцебскі муз. тэхнікум (1928), Бел. студыю оперы і балета (1933), удасканальвалася ў Маскве ў М.Уладзіміравай. З 1931 салістка Бел. Радыёкамітэта, у 1933—59 (з перапынкам) салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала прыгожым, багатага тэмбру голасам, сцэн. абаяльнасцю, цёпла і шчыра перадавала чалавечыя пачуцці. Сярод партый: у бел. рэпертуары — Марыся («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), адметныя глыбокай непасрэднасцю і праўдзівасцю, Астахава («Надзея Дурава» А.Багатырова); у класічных і сучасных операх — мадам Батэрфляй («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Мажэнка («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны), Таццяна, Ліза, Марыя, Настасся («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Тамара («Дэман» А.Рубінштэйна), Маша («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Земфіра («Алека» С.Рахманінава), Наталля («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага). Выступала як камерная спявачка; удумлівы інтэрпрэтатар рамансаў бел. кампазітараў, нар. песень.
Літ.:
Тамашова Н. Майстар вакальнага мастацтва // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.